29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп не збіраецца абмяркоўваць з Пуціным новыя санкцыі

11
Трамп не збіраецца абмяркоўваць з Пуціным новыя санкцыі
ДОНАЛЬД ТРАМП
ФОТА З САЙТА LASTWORDONNOTHING.COM

Прадстаўнік Трампа распавёў аб адсутнасці планаў перамоваў з прэзідэнтам РФ у сувязі з высылкай з ЗША 35 расейскіх дыпламатаў.

У абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа няма тэрміновых планаў перамоваў з кіраўніком Расеі Уладзімірам Пуціным у сувязі з высылкай з ЗША 35 расейскіх дыпламатаў. Пра гэта падчас брыфінгу заявіў прадстаўнік рэспубліканца Шон Спайсэр, піша РБК са спасылкай на Reuters.

«Нічога не запланавана», — падае агенцтва ягоныя словы.

Для пачатку Трамп, са звестак Спайсэра, хоча атрымаць «абноўленую інфармацыю» ад выведвальнай супольнасці. Яе абранаму кіраўніку ЗША, як удакладніў прадстаўнік Трампа, павінны даць «на наступным тыдні».

Раней, 29 снежня, у рамках увядзення новага пакета санкцый супраць Расеі Дзярждэпартамент ЗША абвясціў персонамі нон грата 35 дыпламатаў з амбасады Расеі ў Вашынгтоне і консульства ў Сан-Францыска. Усе яны, як устанавілі амерыканскія ўлады, павінны пакінуць тэрыторыю ЗША цягам 72 гадзін.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках