28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка ўзнагародзіў Маккейна ордэнам Свабоды

Парашэнка ўзнагародзіў Маккейна ордэнам Свабоды
ФОТА: PRESIDENT.GOV.UA

Прэзідэнт Украіны ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды сэнатарам Джону Маккейну і Ліндсі Грэму.

Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка правёў сустрэчу з дэлегацыяй Сэната Злучаных Штатаў Амерыкі на чале з сэнатарам Джонам Маккейнам. У склад амерыканскай дэлегацыі таксама ўвайшлі сенатары Ліндсі Грэм і Эмі Клобучар.

Прэзідэнт Украіны ўзнагародзіў сенатара Джона Маккейна ордэнам Свабоды і адзначыў ордэнам Яраслава Мудрага сэнатара Ліндсі Грэма за важкі асабовы ўклад ва ўмацаванне стасункаў паміж Украінай і Злучанымі Штатамі Амерыкі.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць традыцыйнай двухпартыйнай падтрымкі Украіны ў Кангрэсе ЗША і адзначыў удзел у дэлегацыі прадстаўнікоў абедзвюх партый. Гэта пацвярджае, што такая падтрымка будзе заставацца і надалей у барацьбе супраць расейскай агрэсіі, за захаванне суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

«Вельмі важна, што ў гэтай барацьбе і наш народ, і парламент, і наш урад поплеч з амерыканскім народам. Мы адчуваем гэтую надзейную падтрымку і дапамогу. Гэта вельмі важна ў гэтыя вельмі цяжкія дні для маёй 45 мільённай краіны», - сказаў прэзідэнт Украіны.

Стораны адзначылі важнасць працягу намаганняў для забеспячэння выканання Расеяй абавязанняў у адпаведнасці з Менскімі дамоўленасцямі і захавання палітыкі міжнародных санкцыі супраць Расеі да поўнага аднаўлення суверэнітэту і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, уключаючы Крым.

Прэзідэнт Украіны прапанаваў сэнатарам ажыццявіць візіт на Данбас для атрымання аб'ектыўнай інфармацыі аб падрыўных дзеяннях расейскага боку і яе баевікоў, якія прадаўжаюць правакацыі і парушаюць рэжым спынення агню.

Пятро Парашэнка адзначыў важнасць прыняцця Кангрэсам ЗША закона «Аб падтрымцы стабільнасці і дэмакратыі ва Украіне», што стала б важнай пастановай у інтарэсах салідарнасці і еднасці з нашай дзяржавай.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што Украіна змагаецца не толькі за незалежнасць.

«Мы змагаемся за свабоду, за каштоўнасці, за дэмакратыю, абараняючы іх у цэнтры Еўропы ў XXI стагоддзі», - сказаў ён.

Прэзідэнт Украіны таксама інфармаваў амерыканскіх сэнатараў аб ходзе рэформаў ва Украіне і падкрэсліў важную ролю ЗША ў гэтым працэсе.

У сваю чаргу, сенатар Джон Маккейн пацвердзіў сваю рашучасць аб дапамозе Украіне ў яе барацьбе супраць расейскай агрэсіі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках