28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Самыя папулярныя беларускія кліпы 2016 года

2
Самыя папулярныя беларускія кліпы 2016 года
СКРЫНШОТ: YOUTUBE.COM

Адразу тры кліпы гурта Brutto патрапілі ў топ-10 папулярных відэа.

Падводзячы музычныя вынікі года, нельга не ўспомніць кліпы беларускіх выканаўцаў, якія набралі мільёны праглядаў на youtube. А такіх стае.

Прадказальна, на першым месцы з амаль 6 мільёнамі праглядаў апынуўся гурт IOWA з Магілёва, які зараз працуе ў Расеі. У кліпа Макса Каржа "Слова пацана" — 5,5 мільёнаў праглядаў і другое месца. Далей у пяцёрцы — зноў два кліпы IOWA і Макс Корж, якія маюць прыблізна па 1, 5 мільёна праглядаў, паведамляе «Еўрарадыё».

На шостым месцы апошні мільённік — кліп на песню "12 малпаў" гурта Brutto. У кліпа вельмі просты сюжэт: тры ўдзельнікі гурта сядзяць вакол вогнішча і спяваюць пад гітары. На сёмым месцы таксама Brutto з кліпам на песню "Середні віки" і паўмільёнам праглядаў. На восьмым месцы гурт Дразды з правакацыйным кліпам "Не танцую!" (18+), у яго 417 тысяч праглядаў. На дзевятым месцы з амаль 98 тысячамі праглядаў — відэа гурта Brutto "Чайка". Выкладзены кліп зусім нядаўна і толькі набірае папулярнасць. Сюжэт падобны да кліпу "12 малпаў", але яшчэ больш мінімалістычны — няма вогнішча і лесу, толькі тры ўдзельнікі гурта сядзяць у пустым памяшканні і спяваюць пад гітары. На дзесятым месцы з 95 тысячамі — кліп адноўленага беларуска-расейскага праекта Мантана "Песни петь".

Многія беларускія кліпы не маюць такой вялікай колькасці праглядаў, але не менш вартыя ўважацца за найлепшыя кліпы 2016 года. Таму Еўрарадыё склала яшчэ адзін спіс з васьмі кліпаў, якія разглядаюцца як найлепшыя беларускія відэа 2016 года.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках