24 красавiка 2024, Серада, 5:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы з перадавой павіншавалі ўкраінцаў з Новым годам

12

«Мы на вайне для таго, каб у вас была мірная зямля».

Вайскоўцы узброеных сіл Украіны, якія знаходзяцца ў зоне баявых дзеянняў на Данбасе, павіншавалі ўкраінцаў з надыходзячым Новым годам.

Байцы зычаць народу Украіны міру, здароўя і дастатку. Відэа размешчанае на YouTube на каналах Вайсковай тэлевізіі Украіны і валанцёрскай групы «Вярніся жывым».

Узброены канфлікт на ўсходзе Украіны пачаўся ў красавіку 2014 года. Баявыя дзеянні вядуцца паміж Узброенымі сіламі Украіны і прарасейскімі баявікамі, якія кантралююць частку Данецкай і Луганскай абласцей.

У Сумесным цэнтры кантролю і каардынацыі рэжыму спынення агню заяўлялі, што а 00.00 24 снежня па ўсёй лініі судакранання быў усталяваны рэжым цішыні.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках