29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы: Мужчыны і жанчыны бачаць свет па-рознаму

6
Навукоўцы: Мужчыны і жанчыны бачаць свет па-рознаму

У сканаванні візуальнай інфармацыі даследчыкі выявілі гендэрныя адрозненні.

Даследнікі з універсітэта каралевы Мэры выкарыстоўвалі прыстасаванне для адсочвання рухаў вачэй 500 удзельнікаў цягам 5 тыдняў і ацэньвалі, якая колькасць зрокавага кантакту камфортная для людзей, калі яны глядзяць на твар на кампутарным экране. Пра гэта паведамляе «Папулярная механіка» са спасылкай на артыкул, апублікаваны ў Journal of Vision.

Навукоўцы высветлілі, што жанчыны больш увагі надавалі левай палове твару і вывучалі твар значна даўжэй за мужчын.

Навукоўцы даволі хутка прыйшлі да высновы, што пол удзельніка даследавання можна з 80-адсоткавай дакладнасцю прадказаць па патэрну сканавання іх поглядаў. Прымаючы пад увагу значную выбарку, даследчыкі мяркуюць, што гэта не выпадковае супадзенне.

Удзельнікаў папрасілі ацаніць, якая колькасць візуальнага кантакту была для іх камфортнай пры ўзаемадзеянні з акторам у кантактах з дапамогай праграмы тыпу Скайп. Кожны ўдзельнік бачыў аднаго і таго ж актора (а ўсяго актораў было восем) падчас тэставання, што доўжылася блізу 15 хвілін. У канцы сесіі даследчыкі сабралі асабістую інфармацыю праз апытальнікі.

Навукоўцы мяркуюць, што гендэрныя адрозненні ў сканаванні візуальнай інфармацыі могуць паўплываць на многія даследаванні, такія як дыягностыка аўтызму ці нават паўсядзённыя практыкі, накшталт прагляду тэлевізара або кіравання аўтамабілем на дарозе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках