28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыетолагі высветлілі, якое мяса самае карыснае

19
Дыетолагі высветлілі, якое мяса самае карыснае

Сакавіты антрэкот або духмяны гуляш - найлепшае ўпрыгожванне стала. Засталося толькі абраць падыходны кавалак мяса.

Якое мяса самае карыснае? Аб уласцівасцях розных тыпаў мяса піша выданне medinfo.ua.

Ялавічына. Вітаміну А ў ялавічыне больш, чым у свініне альбо бараніне, і столькі ж, колькі ў моркве. Так што аматарам стэйкаў належыць усміхацца на ўвесь рот: вусны не патрэскаюцца нават у самы моцны мароз, бо бэта- карацін патрэбен не толькі для вострага зроку, але для здароўя слізістых абалонак.

Свініна. У ёй больш вітамінаў групы В, чым ва ўсякай іншай разнавіднасці мяса. Таму прыхільнікі адбіўных, як правіла, моцна спяць, не пакутуюць ад вугроў і рэдка сумуюць. Адзінае, што можа ўвагнаць іх у трывогу, багацце тлушчу і халестэрыну ў іх любімай талерцы. Каб засцерагчы сябе ад атэрасклерозу, не ўжывайце свініну кожны дзень і заядайце яе гароднінай. Яе ў вашай талерцы павінна быць удвая больш, чым мяса.

Бараніна. Любіце тлусценькае? Прыгатуйце шашлык або плоў з бараніны. Гэты гатунак мяса змяшчае лецыцін, які не дае халестэрынавым бляшкам пасяліцца на сценках сасудаў. Да таго ж бараніна - мясны чэмпіён у колькасці жалеза. А раз так, яе аматарам не пагражаюць нездаровая бледнасць і млявасць.

Трус. Вушасты звер - уладальнік самага дыетычнага мяса. У ім мала калорый, амаль няма тлушчу, трусяціна выдатна пераварваецца і не выклікае алергіі. Таму катлеткі з трусяціны можна даваць і маленькім дзецям, і састарэлым, і аматарам дыет, і тым, што пакутуюць ад страўнікавых праблем.

Курыца. У ёй больш бялку, чым у чырвоным мясе. Нездарма курыныя грудкі - любімая ежа культурыстаў. Пратэін дапамагае спартоўцам нарасціць мышачную масу. А вось тлушчу ў грудцы амаль няма. Асабліва калі вы здымаеце скуру з курыцы перад тым, як кінуць яе ў рондаль. Ну а тым, хто не баіцца лішняй вагі, варта ўспомніць пра іншыя часткі курынай тушкі. Ножкі і кумпячкі больш тлустыя за грудку, але ў іх больш вітаміну А і жалеза.

Індычка. Ва ўтрыманні фосфару індычка можа паспаборнічаць з рыбай, так што востры розум і моцныя зубы прыхільнікам індычыны гарантаваныя. А вось лішняя вага ім не пагражае. У 100 г індычкі ўсяго толькі 60 ккал.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках