15 снежня 2018, Субота, 22:51
Дзякую вам
Рубрыкі

Белы дамок прадалі з аўкцыёну амаль за $170 тысяч

13

Старадаўнюю сядзібу на вуліцы Казінца прадалі з трэцяй спробы.

Будынак, які належыць да гістарычна-культурных каштоўнасцяў, сышоў з малатка амаль за 170 тысяч даляраў.

На аўкцыён была пададзеная толькі адная заяўка. Таму адзінаму пакупніку, прыватнай фірме, лот аддалі за пачатковы кошт, павялічаны на 5% — за 333 482 рублі. Гэта, дарэчы, быў ужо кошт са зніжкай — пасля другога няўдалага аўкцыёну кошт знізілі на 200 тысяч рублёў, паведамляе tut.by.

— Пакупніком стала беларуская прыватная фірма. Яна плануе адкрыць там карцінную галерэю, — распавялі ў «Менскгармаёмасць».

Згодна з умовамі аўкцыёну, у сувязі з тым, што будынак належыць да нерухомай гістарычна-культурнай каштоўнасці, уся дзейнасць у дачыненні да яго павінна праводзіцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі закона «Аб ахове гістарычна-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь». Таму выкарыстоўваць аб'ект можна толькі пад кожную з наступных функцый: культурна-забаўляльны цэнтр (клуб) з размяшчэннем памяшканняў вольнага часу, музей, установы музейнага тыпу, мастацкая галерэя, танцавальныя залы, залы для музыкі, студыя гуказапісу, выставачныя плошчы, дэманстрацыйныя залы, памяшканні фотастудыі, грамадскага харчавання, аб'екты культурнага і відовішчнага прызначэння, аб'екты гандлёва-бытавога прызначэння (да 15 кв м гандлёвых плошчаў).