25 красавiка 2024, Чацвер, 18:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэф прадказаў абвал коштаў нафты і газу

8
Грэф прадказаў абвал коштаў нафты і газу
Герман Грэф

Кошт прыроднага газу і нафты ў агляднай будучыні будзе зніжацца.

Пра гэта заявіў кіраўнік Ашчадбанка Расеі Герман Грэф, піша finanz.ru.

«Трэба рыхтавацца да яшчэ больш нізкіх коштаў нафты і газу», - сказаў ён.

Акрамя таго, Грэф дадаў, што канкурэнтная перавага расейскай эканомікі не павінна быць пабудаваная на нафце, аднак цяпер нафтавыя кампаніі крытычна важныя для Расеі.

«Мы ўсе добра існуём за кошт нафты і нафтавых кампаній. Ад іх залежаць паступленні ў бюджэт, гэта хрыбет нашай эканомікі. Але кошт нафты, на жаль, будзе падаць», - падкрэсліў кіраўнік «Ашчадбанка».

На ягоную думку, у гэтых варунках Расеі трэба вучыцца хаця б перапрацоўваць сыравіну, якая здабываецца, каб экспартаваць тавары з больш высокай даданай вартасцю.

Нагадаем, паводле прагнозаў Goldman Sachs, калі чальцы АПЕК, якія дамовіліся аб замарожванні нафтаздабычы, сапраўды знізяць вытворчасць да абяцаных 32,5 млн барэляў на суткі, то кошт чорнага золата можа ўзляцець вышэй за $60, аднак затым зноў зменшыцца да $40-50 за барэль.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках