29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы выпусцілі арыгінальны дадатак для аматараў сэлфі

Беларусы выпусцілі арыгінальны дадатак для аматараў сэлфі
МАЛЮНАК: FABBY

Дзякуючы створанаму менчукамі сэрвісу Fabby фатаграфіі даслоўна ажываюць.

Менская каманда Aimatter прэзентавала дадатак Fabby, які дадае анімаваны фон на сэлфі-фатаграфіі. Мабільны дадатак даступны для загрузкі ў App Store, піша tut.by.

Сэрвіс працуе так: вы робіце сэлфі, а дадатак «атачае» вас фонам. Варыянты ёсць розныя — камін, паўночнае ззянне, салюты, сняжынкі і нават каты, што сыплюцца з неба. Частка фону анімаваная, з імі звычайная фатаграфія ператвараецца ў пацешнае відэа.

Дадатак стаў даступны 14 кастрычніка ў Індыі і Аўстраліі, а 7 снежня прайшоў сусветны рэліз для некалькіх дзясяткаў краін. Са слоў распрацоўшчыкаў, у будучыні дадатак з'явіцца і на Android, праўда, дакладныя тэрміны запуску пакуль невядомыя.

Стварэннем новага сэрвісу кіруе беларус Юрый Мельнічак, вядомы паводле праекта MAPS.ME, у 2014 годзе прададзенага Mail.Ru Group. Адзін з заснавальнікаў Fabby — Юрый Гурскі, які раней удзельнічаў у такіх праектах як Prisma і MSQRD.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках