19 красавiка 2024, Пятніца, 21:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус сабраў €50 тысяч на «бясконцую» крыніцу энэргіі

7
Беларус сабраў €50 тысяч на «бясконцую» крыніцу энэргіі

Праект з беларускімі каранямі HandEnergy апублікаваны на краўдфандынгавай пляцоўцы Kickstarter.

Кісцевы трэнажор HandEnergy трэба круціць у руцэ. У выніку кручэння прылады выпрацоўваецца электрычнасць. Дзякуючы чаму праз USB да яго можна падключыць смартфон або іншы гаджэт і папоўніць зарад батарэі.

Унутры HandEnergy знаходзіцца металічны ротар. На USB-выхад падаецца напружанне 5 вольт і ток сілай у 1 ампер. Вага гаджэта — 380 грамаў, дыяметр – блізу 70 мм, ёмістасць батарэі — 980 маг. Прылада дазваляе зараджаць смартфоны, планшэты, экшэн-камеры і мноства іншых прылад, піша rynak.by.

У якасці месцазнаходжання каманды праекту на Kickstarter паказаны горад Дублін. Аднак карані ў праекта беларускія: стваральнік HandEnergy — гамяльчук Міхаіл Вага.

На краўдфандынгавай пляцоўцы адну прыладу HandEnergy можна замовіць за 69-119 еўраў, даставіць яе абяцаюць арыентыровачна ў траўні 2017 года. Аптовы кошт за 10 адзінак складае 599 еўраў.

Заяўленая сума збору на фінансаванне праекта — 50 тысяч еўраў. Унікальнае зарадная прылада ўжо сабрала 52 318 еўраў. Збор сродкаў завершыцца 23 снежня.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках