29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пытанне аб санкцыях супраць чыноўнікаў Лукашэнкі абмяркуюць у Радзе ЕЗ

5
Пытанне аб санкцыях супраць чыноўнікаў Лукашэнкі абмяркуюць у Радзе ЕЗ
Фота: Getty Images

Пытанне аб Беларусі ўнесенае ў парадак дня сустрэчы Рады Еўразвязу ў замежных справах.

Сустрэча адбудзецца 15 лютага, паведамілі БелаПАН у прэс-службе Рады ЕЗ. Дэталёвай інфармацыі прэс-служба на гэты момант не мае.

Нагадаем, да 29 лютага ЕЗ павінен вызначыцца з нагоды далейшага лёсу абмежавальных захадаў у дачыненні да Беларусі.

Цяпер дзейнічае пастанова аб прыпыненні санкцый у дачыненні да 171 фізічнай і 10 юрыдычных асобаў Беларусі, прынятая Еўразвязам 31 кастрычніка 2015 года. Дзеянне санкцый прыпыненае ў тым ліку ў дачыненні да Аляксандра Лукашэнкі і ягоных старэйшых сыноў Віктара і Дзмітрыя, кіраўніцы Цэнтрвыбаркама Лідзіі Ярмошынай, міністра інфармацыі Ліліі Ананіч, старшыні КДБ Валерыя Вакульчыка і ягонага папярэдніка Сцяпана Сухарэнкі. У спісе прадпрыемстваў значацца «Белтэхэкспарт», «Белтэх Холдынг», «Спецпрыборсервіс», кампаніі «Трайпл» і «Ракаўскі бровар», футбольны клуб «Дынама», «Прастор-Трэйд», «Акватрайпл», «Кварцмелпрам», Бярозаўскі камбінат сілікатных вырабаў.

Пад санкцыямі пакуль застаюцца чатыры чалавекі, якіх ЕЗ уважае за датычных да знікненняў апазіцыйных палітыкаў у 1999-2000 гадах. Гэта Уладзімір Навумаў (былы міністр унутраных спраў), Віктар Шэйман (былы кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта), Юрый Сівакоў (у перыяд знікнення палітыкаў займаў пасаду кіраўніка МУС) і Дзмітрый Паўлічэнка (камандзір брыгады спецназа ўнутраных войскаў МУС).

Тэрмін дзеяння пастановы аб прыпыненні санкцый сканчаецца 29 лютага.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках