19 красавiка 2024, Пятніца, 20:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выніковы даклад Камісіі наземных войскаў ЗША: актуальнае для Беларусі

2
Выніковы даклад Камісіі наземных войскаў ЗША: актуальнае для Беларусі
ФОТА: EPA

Праз эскалацыю пагроз з боку Расеі Камісія наземных войскаў ЗША прааналізавала патрэбы амерыканскага войска.

Нацыянальная камісія ў пытаннях будучыні наземных войскаў (National Commission on the Future of the Army) скончыла працу над аналізам патрэб войска ЗША і неабходнага рэагавання ў яе стратэгіі, піша "Наша ніва" са спасылкай на armytimes.com.

Галоўныя вынікі працы Камісіі для нашага рэгіёну:

1. Спыніць скарачэнне наземных войскаў.

На думку экспэртаў, мінімальная колькасць жаўнераў, якія патрэбныя ЗША - 450 000 у рэгулярным войску, 350 000 у наземных сілах Нацыянальнай Гвардыі, 195 000 у рэзерве.

2. На сталай аснове накіраваць танкавую брыгадную групу ў Еўропу, бо «змянілася сітуацыя ў сферы бяспекі».

Цяпер у Еўропе заходзіцца адная механізаваная пяхотная брыгада (на БМП Stryker) і адная паветрана-дэсантная брыгада.

3. Не скарачаць брыгады авіяцыйнай падтрымкі наземных сіл.

«Улічваючы ўсё адзінкі наземных войскаў, патрэбы ў авіяцыйных магчымасцях у мірны час найбольш высокія, а попыт можа яшчэ вырасці праз эскалацыю пагроз з боку Расеі ды іншых краін».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках