24 красавiка 2024, Серада, 11:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю: «Ліміт 22 еўры» прыняты для абароны беларускіх вытворцаў

136
Мінгандлю: «Ліміт 22 еўры» прыняты для абароны беларускіх вытворцаў

Зніжэнне нормы бязмытнага ўвозу міжнародных пасылак з 200 да 22 еўраў «дапаможа абараніць нацыянальны рынак».

Пра гэта заявіла 12 лютага начальніца ўпраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства гандлю Віялета Бразоўская, паведамляе БелТА.

«Такія захады распачатыя ў тым ліку для абароны рынку, нацыянальнага гандлю. Аднак гэта не значыць, што айчынныя вытворцы павінны расслабляцца. Яны ўсё роўна павінны быць нацэленыя на падвышэнне якасці тавараў», - адзначыла Віялета Бразоўская.

Яна таксама адзначыла, што беларусы як і раней могуць бесперашкодна карыстацца паслугамі айчынных інтэрнэт-крам, якіх у Беларусі больш за 11 тысяч.

У Мінгандлю таксама прывялі прыклад досвед іншых краін: напрыклад, у Еўрапейскім звязе тавары коштам звыш 22 еўры, якія набываюцца за межамі ЕЗ, абкладаюцца ПДВ і мытным зборам. Калі кошт тавараў перавышае 150 еўра, дадаюцца мыты.

Нагадаем, бязмытны ўвоз міжнародных пасылак у Беларусі абмежаваны 22 еўра і 10 кг на працягу аднаго месяца. Раней гэтыя ліміты былі вызначаныя ў памеры 200 еўраў і 31 кг. Указам прэзідэнта таксама прадугледжваецца што беларусы, якія перасякаюць мяжу больш за адзін раз на тры месяцы, і ўвозяць тавар на суму больш за 300 еўраў або вагой больш за 20 кілаграмаў, таксама будуць павінны заплаціць мыту.

Напісаць каментар 136

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках