28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя пераможцы прэміі Гільдыі сцэнарыстаў ЗША

Названыя пераможцы прэміі Гільдыі сцэнарыстаў ЗША
ФОТА: TAXIK.LIVEJOURNAL.COM

Гільдыя сцэнарыстаў за адаптаваны і арыгінальны сцэнары адзначыла фільмы-намінанты на Оскар - «Навідавоку» і «Гульня на паніжэнне».

Узнагароду за найлепшы арыгінальны сцэнар ад Гільдыі сцэнарыстаў ЗША атрымаў фільм «Навідавоку». Аб гэтым паведамляецца на сайце прэміі (пераклад - liga.net).

Рэжысёр стужкі - Том Макарці, сцэнарысты - Джош Сінгэр, Том Макарці. У фільме апавядаецца аб суполцы журналістаў-следчых газэты The Boston Globe, які раскрываюць скандальную гісторыю пра злачынствы сэксуальнага характару святароў супраць непаўналетніх. Сюжэт грунтуецца на рэальных падзеях.

За найлепшы адаптаваны сцэнар Гільдыя адзначыла фільм «Гульня на паніжэнне», рэжысёр - Адам МакКей. Сцэнар адаптавалі Чарльз Рэндальф і Адам МакКей. Фільм прысвечаны падзеям глабальнага фінансавага крызісу, што пачаўся ў 2007-2008 гадах, і людзям, якія змаглі яго прадказаць.

Раней Гільдыя прадусараў ЗША назвала «Гульню на паніжэнне» фільмам года.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках