Зміцер Вайцюшкевіч праспяваў на варшаўскіх курсах «Мова нанова»
2- 17.02.2016, 15:57
- 8,215
На заняткі беларускай мовы ў Варшаве прыходзяць не толькі беларусы, але і ўкраінцы і палякі.
15 лютага ў Беларускім доме ў Варшаве прайшлі другія заняткі курсаў «Мова нанова». На гэты раз удзельнікі размаўлялі пра беларускую культуру імёнаў. На заняткі прыйшло больш за 20 чалавек, сярод якіх былі не толькі беларусы, але і ўкраінцы і палякі, паведамляе charter97.org.
«Цвіком праграмы» стаў выступ вядомага беларускага музыкі Зміцера Вайцюшкевіча. Ён выканаў самыя вядомыя і любімыя беларусамі песні: «Бывайце здаровы», «Я нарадзіўся тут», «Раманс», «На Каляды» і «Жыве Беларусь».
Курсы «Мова нанова» праходзяць кожны тыдзень па аўторках у Беларускім Доме ў Варшаве па адрасе ul. Wiejska, 13/3.
Жыве Беларусь? Беларусь Жыве!!!
Опубликовано Беларускі Дом у Варшаве 16 февраля 2016 г.
