20 красавiка 2024, Субота, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ва Украіне хочуць перайменаваць Расею ў Масковію

105
Ва Украіне хочуць перайменаваць Расею ў Масковію

Вярхоўная рада Украіны дала ход законапраектам, згодна з якімі ў краіне прапануецца называць Расею Масковіяй.

Законапраект забараняе выкарыстанне слова «Расея» ў дачыненні да Расейскай Федэрацыі, вынікае з апублікаваных на сайце ўкраінскага парламента звестак, паведамляе charter97.org. Дакумент быў унесены ў парадак дня Рады.

Дакумент прадугледжвае, што «найменне «Русь» або «Расея» з'яўляецца гістарычнай назвай тэрыторыі Украіны. Таму дакумент прапануе забарону «выкарыстання гістарычнай назвы тэрыторыі Украіны ў якасці назвы або сіноніму Расейскай Федэрацыі». Замест слова «Расея» для абазначэння Расейскай Федэрацыі праект патрабуе выкарыстоўваць слова «Масковія».

Сярод іншага дакументам таксама прапануецца ўнесці змены ў шэраг законаў, напрыклад, змены ў законы аб інфармацыйных агенцтвах, аб тэлевізіі і радыёвяшчанні, аб рэкламе і аб геаграфічных назвах.

Ініцыятарамі законапраекта сталі два дэпутаты ад Радыкальнай партыі Алега Ляшка. Дакумент унеслі на разгляд Рады яшчэ ўлетку 2015 года.

Напісаць каментар 105

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках