29 сакавiка 2024, Пятніца, 4:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гадавіна расстрэлу Майдану: у Кіеве ўшаноўваюць памяць Герояў Нябеснай Сотні

6

У Кіеве праходзяць акцыі, прысвечаныя ўшанаванню памяці Герояў Нябеснай сотні.

Два гады таму на Майдане Незалежнасці адбыліся масавыя расстрэлы ўдзельнікаў Еўрамайдану. Ушанаваць памяць загінулых Герояў прыходзяць сотні людзей, яны прыносяць кветкі і свечкі да фота Герояў Нябеснай сотні, піша УНІАН.

ФОТА: УНІАН

Акрамя таго, людзі, якія сабраліся ўшанаваць памяць Герояў Нябеснай Сотні ў цэнтры сталіцы, на праезнай частцы Хрышчаціка расставілі інфармацыйныя банэры з фотаздымкамі загінулых удзельнікаў Рэвалюцыі Годнасці.

Таксама каля стэлы Незалежнасці актывісты заклікаюць людзей усталёўваць намёты ды пункты абагравання і просяць кіян прывозіць на Майдан каву, гарбату і бутэрброды.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках