29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяссмертны пра пазіцыю Украіны ў Менску: Гэты працэс можа стаць бясконцым

Бяссмертны пра пазіцыю Украіны ў Менску: Гэты працэс можа стаць бясконцым
Раман Бяссмертны
Фотa: newsonline24.com.ua

Вынікі перамоваў залежаць ад таго, наколькі бакі шчыра жадаюць міру і дабра людзям.

На перамовах у Менску ўкраінскі бок мае па кожным з пытанняў выразную пазіцыю, якая заўсёды з'яўляецца поліварыянтнай, гэта значыць, уключае адразу некалькі прапаноў.

Пра гэта распавёў прадстаўнік Украіны ў трохбаковай групе ў Менску Раман Бяссмертны.

«Калі мы ўбачым, што рэгулююцца пытанні бяспекі: спыняюцца абстрэлы, адбываецца адвод узбраенняў, верыфікуюцца пляцоўкі, адпрацоўваецца план узяцця мяжы пад кантроль, выводзяцца замежныя найміты і войскі, то мы прапануем далейшыя варыянты. Пазіцыя Украіны сфармаваная, зыходзячы з міжнародна-прававых дакументаў, якія рэгулююць пытанні выбараў, амністыі і гэтак далей», - паведамляе словы дыпламата сайт obozrevatel.com.

З яго слоў, знешняе назіранне за такім перагаворным працэсам на самай справе дае падставы меркаваць, што бакі былі ў тупіку і не выходзілі з яго.

«Таму «зайшлі» ці «былі і не выйшлі», - гэта як развагі пра напалову пусты ці напалову поўны стакан. На жаль, такі сюжэт любога перамоўнага працэсу. Шэсць гадоў ішлі дыскусіі аб Іране, дзесяткі гадоў працягваецца дыялог аб Нагорным Карабаху... Гэта залежыць ад таго, наколькі бакі шчыра жадаюць міру і дабра людзям. Калі хоць бы адзін з бакоў гэтага не хоча, то гэта можа стаць бясконцым працэсам», - заявіў Бяссмертны.

Нагадаем, раней адзін з сябраў украінскай дэлегацыі на перамовах у Менску заявіў, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін катэгарычна выступаў супраць спынення агню на Данбасе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках