29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канстанцін Баравы: Пуцін сыдзе з Сірыі ды ўзмоцніць ціск на Украіну

Канстанцін Баравы: Пуцін сыдзе з Сірыі ды ўзмоцніць ціск на Украіну
Канстанцін Баравы

Пуціну патрэбная перманентная вайна, а ў Сірыі гэта можа хутка скончыцца.

Пра гэта расейскі апазіцыйны палітык Канстанцін Баравы заявіў у інтэрв'ю liga.net.

- Якая, на ваш погляд, перспектыва ўкраіна-расейскай вайны ў святле з'яўлення для РФ новыx франтоў: турэцкага і сірыйскага?

- Такое ўражанне, што ў Крамлі плануюць узмацненне на ўкраінскім кірунку. Ёсць інсайдэрская інфармацыя аб канцэнтрацыі ўзбраенняў, з'яўленні ў Данецку расейскага спецназа. Гэта ўскосная інфармацыя, вядома, але ўсё ж яна ёсць.

Тым больш, што Пуціну неабходна падтрымліваць расейцаў у стане псіхалагічнай мабілізацыі супраць вонкавага ворага, а ў Сірыі ўсё гэта можа хутка скончыцца. Amnesty International ужо адрэагавала на бамбаванні расейскай авіяцыяй. Расея папярэджаная, і, наколькі я разумею, ім трэба адтуль хоць бы часова выходзіць. У расейскага кіраўніцтва ўжо з'явілася разуменне таго, што абараняць Асада - гэта абсалютна бесперспектыўна.

- Але ж на сірыйскі кірунак было кінута нямала рэсурсаў, дык ці лёгка адтуль сыдуць пуцінскія войскі?

- Рэсурсаў не так шмат напраўду. Наземная аперацыя не носіць маштабнага характару, першапачаткова меркавалася яе праводзіць наогул сіламі іранцаў.

- Вы прагназуеце спад у Сірыі і нарастанне ціску на Данбасе?

- Так, Расеі патрэбная пастаянная вайна.

- Які прагноз для Данбаса вы можаце зрабіць на найбліжэйшую будучыню?

- Прагнозаў не раблю, бо шмат у чым сітуацыя мала прадказальная і развіваецца спантанна. Пуцін - тактык, а не стратэг. Ён займаецца кароткімі перабежкамі, выкарыстоўваючы тактыку дробных правакацый. Ён жа не прафесіянал у палітыцы і вайсковай справе. Да прыкладу, у Пуціна няма глабальных мэтаў, ёсць мэты лакальныя, тактычныя.

- Ёсць меркаванне, што глабальная мэта - поўнае паглынанне Украіны.

- Пры ўсёй любові да Украіны, сама па сабе яна не можа быць глабальнай мэтай. Гэта першапачаткова таксама планавалася як мэта тактычная. Глабальныя мэты - гэта мэты, эквівалентныя паняццю сусветнага панавання. Украіна і, прынамсі, Крым - тактычныя мэты. Зразумела, што гэта ўсё часовыя дасягненні, часовыя мэты. Сусветная супольнасць з гэтым не змірыцца. Акупаваныя тэрыторыі Украіны, гэта ж не вузкая палоска зямлі Прыднястроўя, і нават не Абхазія.

Наогул, вядома, калі б не слабая рэакцыя Захаду ў расейска-грузінскай вайне, то, скарэй за ўсё, і падзей ва Украіне можна было пазбегнуць. Было зразумела, што план Мядзведзева-Сарказі - не развязанне канфлікту, а яго замарожванне.

- О пагадненнях, якія не развязалі канфлікт: ваша меркаванне аб рэалізацыі Менскіх пагадненняў.

- Гэта інструмент тактычнай задачы Расеі - не дапусціць развіцця Украіны, максімальна зацягнуць сітуацыю. Украіна ў Менскіх пагадненнях абсалютна не зацікаўленая.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках