25 красавiка 2024, Чацвер, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы ірванулі на закупы ва Украіну

60
Беларусы ірванулі на закупы ва Украіну
Фота: kp.by

Беларускія рынкі пустуюць, а ва Украіне яшчэ і танней.

Пакуль праблема працы рынкаў у Беларусі застаецца неразвязанай – праз забарону гандляваць без сертыфікатаў рынкі апусцелі - беларусы закупляюцца да веснавога сезону ў суседняй Украіне. Жыхары памежжа, прынамсі, Гомля, і раней часта ездзілі на закупы ў Чарнігаў, дзе кошты заўсёды былі ніжэйшымі. А цяпер, калі выбару амаль не засталося, за танным адзеннем і іншымі пакупкамі гамельчукі яшчэ больш масава ірванулі ў Чарнігаў, паведамляе kp.by.

Да прыкладу, у мінулыя выходныя квіткі на ўсе ранішнія аўтобусы да Чарнігава былі распрададзеныя. Праўда, чэргаў з аўто на мяжы не было, мытнікі і памежнікі спраўляюцца з пакуль невялікай плынню. Але з назірання жыхароў Чарнігава, беларусаў у горадзе становіцца ўсё больш.

- Аўто з гомельскімі нумарамі сталі сустракацца яшчэ часцей. На рынак беларусаў прыязджае шмат. Бяруць практычна ўсё, што танней, чым у Гомлі - ад абутку да пральных парашкоў, ад гарэлкі да мабільнікаў, - распавёў жыхар Чарнігава Уладзіслаў.

Нядаўна Цэнтральны рынак у Чарнігаве адкрыў спецыяльны рахунак на Твітэры, дзе размяшчае актуальныя кошты тавараў з фотаздымкамі і курсы валют. Грыўна апошнім часам не падае, таму курс змяняецца ў залежнасці ад становішча беларускага рубля. Дарэчы, танней абмяняць рублі на грыўны ў беларускіх банках, чым ва ўкраінскіх, ці ж у валютчыкаў, якія сустракаюць аўтобусы на вакзале (для Украіны - гэта легальна).

У Твітэры адміністрацыі чарнігаўскага рынку можна і задаваць пытанні аб наяўнасці тавараў і коштах. «КП» на рынку распавялі, што беларусаў стала больш апошнія паўтара тыдня і далі такія кошты асноўных тавараў:

- Джынсы турэцкія - ад 520 да 650 грн, а наогул кошт джынсаў вагаецца ад 450 да 800 грн. Курткі мужчынскія вясновыя добрай якасці - ад 850 да 1250 грн. Швэдры мужчынскія - ад 280 да 350 грн. Чаравікі вытворчасці Польшчы - ад 680 да 1050 грн. Красоўкі на падлетка - ад 240 грн. Зімовыя курткі на распродажах - 600-700 грн. Вятроўкі дзіцячыя вясновыя - ад 350 да 650 грн, дэмісезонныя - 480-630 грн. Калі лічыць курсам беларускіх банкаў - 820 рублёў за адну грыўню, то джынсы ў Чарнігаве можна купіць за 370 тысяч рублёў.

Журналісты сустрэлі адзін з аўтобусаў, які прыбыў у Гомель у суботу ўвечары з Чарнігава. Усе месцы былі занятыя, пасажыры выгружалі з багажніка пакеты з прадуктамі, пральнымі парашкамі, абуткам, адзеннем.

- Закупілі тавару на ўсю сям'ю, наколькі грошы дазвалялі, - кажуць маладыя муж і жонка, у якіх двое маленькіх дзяцей. - Давялося ехаць, бо ў крамах да вясны мала што можна знайсці, і кошты значна вышэйшыя. У Гомлі джынсаў, напрыклад, наогул нідзе не знайсці, толькі ў фірмовых крамах і гандлёвых цэнтрах, а звычайных танных базарных - пад наш заробак - не. Таму купілі дзве пары джынсаў, жонцы куртку і чаравікі, дзецям штонікі і швэдры, два вялікія пачкі парашка, каву, гарбату, крупы, алей, каньяк. Уклаліся дзесьці ў 150 даляраў.

Дарэчы, у Чарнігаве некалькі буйных рынкаў, у тым ліку ў новых мікрараёнах, дзе кошты некаторых тавараў яшчэ ніжэйшыя.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках