28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Жытоміры з'явяцца вуліцы Леха Качыньскага і Яна Паўла II

4
У Жытоміры з'явяцца вуліцы Леха Качыньскага і Яна Паўла II
Лех Качыньскі
ФОТА З САЙТА LIVEJOURNAL.COM

У рамках дэкамунізацыі ва ўкраінскім Жытоміры вуліцу Чарняхоўскага пераймянуюць у вуліцу Леха Качыньскага.

Ва ўкраінскім горадзе Жытомір адная з вуліц будзе названая ў гонар загінулага ў авіякатастрофе пад Смаленскам 10 красавіка 2010 года прэзідэнт Польшчы Леха Качыньскага. Ягонае імя атрымае адная з цэнтральных вуліц, якая цяпер мае імя савецкага генерала Івана Чарняхоўскага. Пастанова была прынятая ў рамках акцыі дэкамунізацыі грамадскіх месцаў, якая праходзіць ва Украіне, паведамляе «Радыё Польшча».

Іншая вуліца Жытоміра атрымае імя Папы-паляка Яна Паўла II.

Польскія акцэнты ў назвах вуліц - гэта вынік актыўнай дзейнасці мясцовай польскай меншасці.

Усяго ў рамках дэкамунізацыі ва Украіне будуць пераназваныя тысячы вуліц і больш за 700 населеных пунктаў. Так у Кіеве ўжо з'явілася вуліца Януша Корчака - раней яна мела імя Ванды Васілеўскай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках