29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На «Белкельме» заведзеныя 9 крымінальных спраў

19
На «Белкельме» заведзеныя 9 крымінальных спраў
ФОТА З САЙТА DEITA.RU

Справы распачатыя пасля праверкі, праведзенай Камітэтам дзяржкантролю.

Старшыня берасцейскай абласной арганізацыі незалежных прафсаюзаў Беларусі Валянцін Лазарэнкаў перакананы, што парушэнняў на прадпрыемстве было заўсёды дастаткова, аднак раней на іх ніхто, акрамя працоўных, не звяртаў увагі:

«Завод «Белкельме»- гэта болька для яго працоўных. А там працуе 300 чалавек, большасць з якіх - дзесьці 80% - гэта жанчыны. І калі казаць, што там выяўленыя парушэнні, то варта адзначыць, што яны мелі месца яшчэ 8 гадоў таму. Тады мы пісалі, што жанчыны працуюць пры тэмпературы ніжэйшай за нуль, ім выдавалі валёнкі», - заявіў прафсаюзны актывіст у інтэрв'ю «Радыё Рацыя».

Падчас праверкі высветленыя факты маркетынгавых пралікаў, несанкцыянаванага перавышэння тэрмінаў паступлення грашовых сродкаў пры ажыццяўленні замежнагандлёвых угод, падзенне вытворчасці прадукцыі, на прадпрыемстве не выконваюцца планы распрацоўкі новых мадэляў, у тым ліку па абутку для дзяцей.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках