18 красавiка 2024, Чацвер, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусбанк закрывае офіс у Польшчы

2
Беларусбанк закрывае офіс у Польшчы
ФОТА: MYFIN.BY

На гэты год найбуйнейшы банк краіны прагназуе павелічэнне запазычанасцяў у крэдытах.

Найбуйнейшы беларускі банк «АСБ Беларусбанк» закрывае сваё прадстаўніцтва ў Польшчы. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе паводле вынікаў пасяджэння назіральнай рады банка.

«На пасяджэнні наглядальнай радай прынятая пастанова аб закрыцці прадстаўніцтва ААТ «АСБ Беларусбанк» у Рэспубліцы Польшча», - гаворыцца ў прэс-рэлізе.

Прадстаўніцтва ў Варшаве было адкрытае ў 1997 годзе.

Прадоўжаць працу офісы «Беларусбанка» ў Кітаі, Нямеччыне і Расеі.

Адным з ключавых на пасяджэнні наглядальнай рады банка пад старшынствам міністра фінансаў Уладзіміра Амарына было пытанне аб удакладненні каштарысу даходаў і расходаў «Беларусбанка» на 2016 год.

«Удакладненні зробленыя з улікам сітуацыі, якая склалася на валютным рынку, прыняцця Нацыянальным банкам пастановы аб змяненні парадку фармавання рэзерваў, а таксама магчымасці пагаршэння якасці крэдытнага партфеля ў гэтым годзе», - сказана ў прэс-рэлізе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках