19 красавiка 2024, Пятніца, 21:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чаму агуркі ў Варшаве каштуюць на траціну менш як беларускія?

35

Агурок беларускай вытворчасці ў менскіх супермаркетах каштуе больш за 55 тысяч.

Кошт польскага агурка на паліцах варшаўскіх супермаркетаў - 37 тысяч рублёў (7 злотых), інфармуе «Еўрарадыё».

Чаму беларускі агурок такі дарагі?

Фото: из соцсетей

Прадстаўнік адной з парніковых гаспадарак у ваколіцах Менска кажа, што больш за ўсё кошт агурка павялічвае кошт газу. Да таго ж у Беларусі менш цёплых дзён, чым у той жа Польшчы. Значыць, ацяпляць парнікі трэба на некалькі тыдняў даўжэй, што не можа не ўплываць на кошт.

Прадстаўніца прадпрыемства «Шчара-Агра», якое вырошчвае агуркі, кажа, што за 2015 год выдаткі на газ былі блізу 18%, на электраэнэргію — 5%, заробкі больш за ўсё — 43%, угнаенні — 8%. Яшчэ 26% на іншыя патрэбы — насенне, тара. З яе слоў, знізіць кошты можна было пры большых аб’ёмах вытворчасці.

«Калі ўраджайнасць большая і аб’ёмы вялікія, тады сабекошт адзінкі будзе меншым», — кажа прадстаўніца.

Клімат Беларусі і Польшчы насамрэч не надта адрозніваецца. Сярэднегадавая тэмпература Кракава (поўдзень Польшчы) — +8,7 градуса. Менска — +6,7 градуса.

А вось адрозненні ў коштах на энэрганосьбіты ёсць. У Польшчы кубаметр газу каштуе ў сярэднім 1,65 злотых (8,5 тысяч рублёў), 1 кВт/г электрычнасці — 0,65 злотых (3,3 тысячы рублёў). У Беларусі для парнікоў кубаметр газа каштуе 6 тысяч рублёў, 1 кВт/г электрычнасці — блізу 2 тысяч. Танней амаль удвая!

Сярэдні заробак у Польшчы — 3033 злотых (15,6 млн. рублёў на беларускія), у Беларусі — толькі 7,4 млн рублёў. Таксама ўдвая менш.

Дык чаму беларускі агурок каштуе на чвэрць даражэй?

Выява: biedronka.pl

Разам з тым, у польскіх супермаркетах ёсць агуркі, якія прадаюцца за 21 тысячу (4 злотых) за кілаграм. Гэта агуркі гішпанскія. Як тлумачыць Еўрарадыё рэдактар выдання Fresh-Market.pl Марэк Славінскі, пакуль для польскіх агуркоў не сезон.

«Пераважная большасць вытворцаў не выйшла на рынкі — не сезон. Цягам месяца на паліцы супермаркетаў пастаўкі мясцовай гародніны павялічацца, але цяпер на паліцах пераважна імпартная прадукцыя».

Навошта тады беларусам айчынныя «залатыя» агуркі ўзімку, калі можна проста імпартаваць? Тым больш што турэцкія агуркі ў Менску каштуюць 44 тысячы за кілаграм.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках