18 красавiка 2024, Чацвер, 8:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маркі з ЛСД даслалі поштай у Беларусь з Нямеччыны

10
Маркі з ЛСД даслалі поштай у Беларусь з Нямеччыны

Незвычайны канал кантрабанды наркотыкаў раскрыты менскімі паштальёнамі.

Падчас мытнага надгляду лісты з Нямеччыны ў пункце мытнага афармлення «Менская пошта» супрацоўнікі Менскай мытні выявілі 10 марак, якія змяшчаюць забароненае рэчыва, вядомае як ЛСД. Ягоную наяўнасць пацвердзіла лабараторная экспэртыза.

Распачатая крымінальная справа паводле ч.3 арт.228 Крымінальнага кодэкса Республікі Беларусь (кантрабанда асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва), паведамілі charter97.org у прэс-групе Менскай рэгіянальнай мытні.

Дарэчы, за мінулы год Менскай рэгіянальнай мытняй спынена 39 фактаў незаконнага ўвозу наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках