29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Беларусі ды Расеі правяраюць пашпарты

25

Відавочцы кажуць аб вялікай чарзе і ўзмоцненым кантролі на мяжы.

У апошнія гады кіроўцы, якія перасякаюць мяжу Беларусі і Расеі, праблем не адчувалі. Як правіла, асаблівага кантролю не было, дакументаў не патрабавалі. Таму сёння, калі на мяжы давялося пастаяць у чарзе і паказаць пашпарт, многія занепакоіліся: з чым звязанае ўзмацненне кантролю?

- Чарга на мяжы Беларусі ды Расеі. З таго боку памежнікі правяраюць дакументы, ва ўсіх глядзяць пашпарты. І ў легкавых машынах, і ў грузавых. Колькі чалавек едзе – усе павінны паказаць дакументы. Нікога асабліва не тармозяць, не разварочваюць. Але людзі не чакалі такога, таму затрымкі, - паведамляе onliner.by словы кіроўцы, які выязджаў сёння ў Расею па трасе М1.

Са словаў відавочцы, яго праверылі нават двойчы.

- Адзін памежнік паглядзеў мой пашпарт, прапусціў. Іншы, мабыць, гэтага не заўважыў і яшчэ раз стаў правяраць. Усё гэта, вядома, не паскарае праходжанне мяжы. Пэўны час давялося пастаяць, - распавёў сведка.

Прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэта Беларусі Аляксандр Цішчанка паведаміў, што пашпартны кантроль вядзецца толькі з расейскага боку.

Гэта можа быць звязанае з адсутнасцю дамоўленасцей паміж Расеяй і Польшчай аб умовах працы грузаперавозчыкаў. На гэты момант бакамі прадстаўленыя ўмовы, паводле якіх перавозчыкі абавязаны пакінуць тэрыторыю іншай дзяржавы да 15 лютага.

Дарэчы, менавіта з гэтай прычыны ў цяперашні момант ускладнілася сітуацыя ў пунктах пропуску на беларуска-літоўскай мяжы. На выезд з Беларусі ў пунктах «Катлоўка», «Каменны лог», «Беняконі» у чарзе стаяць блізу 100 грузавікоў. Грузаперавозчыкі арыентуюцца на маршруты ў абыход Польшчы, прынамсі, разлічваюць на клайпедскі порт, на кантэйнерныя перавозкі.

Яшчэ адна магчымая прычына ўзмацнення пашпартнага кантролю: асаблівасці расейскага заканадаўства, якое абавязвае грамадзян Украіны пры ўездзе ў Расею выкарыстоўваць толькі пункты пропуску на мяжы гэтых дзяржаў. Прасцей кажучы, украінцы не могуць уязджаць у Расею транзітам праз Беларусь.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках