25 красавiка 2024, Чацвер, 19:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памежнікі і мытнікі зладзілі «італійскі страйк»?

38
Памежнікі і мытнікі зладзілі «італійскі страйк»?
ФОТА: BYMEDIA.NET

На памежным пераходзе «Бераставіца» людзям даводзіцца гадзінамі стаяць у чэргах.

«У суботу, 27 лютага, на памежным пераходзе «Бераставіца» мытная змена, якая вяла кантроль легкавых аўтамабіляў, што ўязджаюць на тэрыторыю Беларусі з Польшчы, зладзіла «італійскі страйк».

Па-іншаму гэта назваць нельга. Можа, гэта была такая ўказка зверху, што трэба адбіць у людзей усялякае жаданне ездзіць за мяжу, ці то напраўду памежнікі наважылі зладзіць «італійскі страйк», - паведаміў чытач сайта charter97.org.

Са словаў чытача, улады «люта ненавідзяць» тых, хто ездзіць за мяжу:

«Вяртаючыся з Польшчы, заехаў на тэрыторыю беларускага прапускнога пункта а 17.30. Чарга падзялілася на дзве плыні: адна - у зялёны канал, другая - у чырвоны. У кожнай плыні - машын па 15. Я ўстаў у чырвоную, бо вёз дэкларавальную рэч. Пра сябе падумаў, што звычайна праходжанне такой чаргі доўжыцца не больш за гадзіну.

Аднак, як выявілася, праца мытні цалкам паралізавала рух. І ў чырвоным, і ў зялёным каналах усіх пагалоўна адпраўлялі на вагі, разглядалі змесціва ўсіх пакетаў-каробак, увогуле - дагляд напоўніцу. Хіба што машыны не разбіралі. У выніку - а 20.10 прайшоў пашпартны кантроль, а 21.50 - мытны.

Пры гэтым, гадзіну сорак хвілін, якія аддзялялі мяне ад пашпартнага кантролю да мытні, мытніца (дзве маладзенькія дзяўчынкі) даглядалі цэлых 5 легкавых машын (атрымліваецца - па 20 хвілін на аўто). Шукалі мясныя прадукты і медыкаменты. Такім чынам, прапускная здольнасць пераходу склала тры машыны на гадзіну (на адну чаргу), дзевяць аўтамабіляў за гадзіну - усяго, ну ці 9х24 = 216 легкавых аўто за суткі. На сайце ж памежнага камітэта красуецца лічба 1500 легкавых аўтамабіляў цягам сутак. Нават калі падзяліць на два (уезд-выезд) атрымліваецца 750. Фактычна ж было больш павольна ўтрая.

Люта ненавідзіць наша краіна тых, хто мае жаданне/магчымасць ездзіць за мяжу. Ды і аб якім прыцягненні турыстаў можа ісці гаворка, калі наўпрост на ўездзе сустракаеш такое да сябе стаўленне».

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках