29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Яўгенія Бурло: Беларусь у ЗША асацыююць з Вікай Азаранкай і з добрымі праграмістамі

64
Яўгенія Бурло: Беларусь у ЗША асацыююць з Вікай Азаранкай і з добрымі праграмістамі
Фото с сайта brisbaneinternational.com.au

Прызёрка чэмпіянатаў свету і Еўропы ў мастацкай гімнастыцы распавяла, як Беларусь успрымаюць у ЗША.

Беларуска Яўгенія Бурло, якая жыве ў Лос-Анджэлесе, распавяла ў інтэрв'ю "Прессболу", што амерыканцы асацыююць Беларусь найперш з Вікторыяй Азаранкай і "праграмістамі".

- Нас тут ведаюць нямногія, чаго ўжо там. З тых, з кім маю стасункі, адсоткаў 15. Краіну пераважна асацыююць з Вікай Азаранкай і з добрымі праграмістамі. Памятаю, неяк уЛас-Вегасе пагутарыла з удзельнікамі Сусветнага кангрэса праграмістаў - здаецца, так называлася гэтае мерапрыемства. І калі сказала, што прыехала з Беларусі, гэтыя хлопцы адрэагавалі вельмі жвава. Маўляў, у вашай краіне працуюць проста выдатныя "праграмісты" - сусветнага ўзроўню. Мне было вельмі прыемна гэта чуць.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках