25 красавiка 2024, Чацвер, 16:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прадпрымальніца, якая судзілася з падатковай інспекцыяй, перамагла ў Вярхоўным судзе

12
Прадпрымальніца, якая судзілася з падатковай інспекцыяй, перамагла ў Вярхоўным судзе
ФОТА З САЙТА ONLINER.BY

У снежні 2015 года супрацоўнікі падатковай інспекцыі прызналі накладныя ад расейскай фірмы фальшывымі і канфіскавалі ў жанчыны тавар.

У снежні 2015 года супрацоўнікі падатковай інспекцыі прызналі накладныя мянчанкі Таццяны Паляковай ад расейскай фірмы «Камфорт» фальшывымі і канфіскавалі ў прадпрымальніцы тавар. Акрамя таго, гэтак жа збіраліся паступіць з прыбыткам і налічыць штраф. Жанчына наважыла не здавацца і дайшла да Вярхоўнага суда, паведамляе сайт onliner.by.

Эканамічны суд Менска прыняў пастанову аб тым, што падатковая інспекцыя паступіла правільна. У судзе інспектар падатковай інспекцыі заявіў: Таццяна сама прызналася, што купіла іх на рынку. Прадпрымальніца ж адказала, што сам інспектар прыстрашыў яе і вымусіў напісаць гэта.

- Тым больш, што ў той дзень мне нездаровілася, - тлумачыла тады ў судзе Таццяна.

Усяго ў жанчыны канфіскавалі 64 пары абутку на суму 11 млн, таксама ёй пагражала канфіскацыя 14,1 млн прыбытку за прададзены абутак і штраф ад 30 да 50 адзінак. Як падлічыла сама прадпрымальніца, агульная сума, якую яна магла б страціць, склала б 30 мільёнаў рублёў.

- Пастанову Эканамічнага суда Менска скасаваў Вярхоўны суд! Гэта значыць, тавар мне павінны вярнуць, а канфіскацыю прыбытку і штраф - скасаваць, - эмацыйна распавядае Таццяна. - Паседжанне было сёння. Суддзя вельмі дэталёва ва ўсім разбіраўся. Кажа, што сачыў за маёй справай з паведамленняў СМІ.

Пакуль пастанова Вярхоўнага суда не ўвайшла ў законнае дзеянне. У падатковай інспекцыі ёсць 10 дзён для абскарджання.

- Я вельмі рада, што пайшла да канца, - распавяла Таццяна Палякова. - Калі шчыра, я ўжо нават не спадзявалася, што з гэтага нешта атрымаецца. Але мяне падтрымалі з РГА «Перспектыва». І я наважылася не здавацца. Спадзяюся на лепшае. Праўда, цяпер гандлюю па безнаяўнаму разліку, ад граху далей.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках