20 красавiка 2024, Субота, 18:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ананіч: Абмежавальныя захады развіваюць журналістыку

44
Ананіч: Абмежавальныя захады развіваюць журналістыку
Лілія Ананіч
ФОТА: БЕЛТА

Міністарка інфармацыі Беларусі Лілія Ананіч уважае за эфектыўныя захады абмежавання доступу да сайтаў.

Пра гэта яна заявіла падчас онлайн-канферэнцыі на тэму «Медыяасяроддзе Беларусі ў новых варунках» на сайце БелТА.

Са слоў кіраўніцы міністэрства, летась была прынятая 41 пастанова аб абмежаванні доступу да інфармацыйных рэсурсаў за невыкананне патрабаванняў закона Рэспублікі Беларусь «Аб сродках масавай інфармацыі», за выкарыстанне табуяванай лексікі, прапаганду парнаграфіі, незаконную рэкламу лекавых сродкаў і алкагольных напояў, распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў ды іншае.

«Адноўлены доступ толькі да чатырох інфармацыйных рэсурсаў. Уладальнікі іншых рэсурсаў у Міністэрства інфармацыі не звярталіся са зразумелых прычын - праваахоўныя органы выявілі абуральныя факты выкарыстання інтэрнэт-рэсурсаў для рэалізацыі наркотыкаў, - сказала Лілія Ананіч. - Калі ж інтэрнэт-рэсурсы аператыўна выпраўлялі выяўленыя парушэнні, то ва ўстаноўленым парадку доступ да іх аднаўляўся».

У 2016 годзе вынесеныя пастановы аб абмежаванні доступу да пяці інтэрнэт-рэсурсаў за распаўсюд інфармацыі пра наркотыкі, накіраваныя два пісьмовыя папярэджанні (выданням «Наша Ніва» і «Ежедневник» - рэд.) уладальнікам інфармацыйных рэсурсаў за «размяшчэнне недакладнай інфармацыі і інфармацыі, якая можа нашкодзіць дзяржаўным інтарэсам».

«Ідзе сістэмная планавая праца, - падкрэсліла міністарка. - Эфектыўнасць новых захадаў відавочная - даслоўна ў дзень атрымання папярэджанняў інтэрнэт-рэсурсы ліквідавалі правапарушэнні».

Лілія Ананіч уважае за неабгрунтаваны пункт гледжання наконт таго, што папярэджанне Міністэрства інфармацыі - гэта ўмяшальніцтва ў рэдакцыйную палітыку. «Гэта не ўмяшанне, а выкананне заканадаўства, - акцэнтавала яна. - Дакладнае выкананне заканадаўства, імкненне да прававой культуры, прытрымліванне журналісцкай этыкі, аб'ектыўнасць, усебаковая падача інфармацыі з дакладнымі фактамі, без абразаў - гэтыя прынцыпы беларускай журналістыкі ніхто не касаваў. На мой погляд, дзейнае заканадаўства дапамагае развіваць айчынную журналістыку».

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках