24 красавiка 2024, Серада, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пракурор запатрабаваў 23 гады турмы для Надзеі Саўчанкі

20
Пракурор запатрабаваў 23 гады турмы для Надзеі Саўчанкі
НАДЗЕЯ САЎЧАНКА
ФОТА: EPA

Украінская лётчыца прадаўжае трымаць галадоўку пратэсту.

Дзяржаўнае абвінавачанне РФ папрасіла прысудзіць ўкраінскую лётчыцу Надзею Саўчанку да 23 гадоў пазбаўлення волі. Пра гэта ў сераду, 2 сакавіка, паведаміў карэспандэнт «Дажджу» з залы суда.

Паводле версіі абвінавачвання, Саўчанка сачыла за групай грамадзянскіх асоб, сярод якіх былі журналісты ВГТРК. Гэтую інфармацыю яна перадала ў размяшчэнне батальёна «Айдар». Пасля адбыўся артабстрэл, у якім загінулі расейскія журналісты.

Са словаў адвакатаў, у момант абстрэлу Саўчанка знаходзілася ў палоне і не магла скарэктаваць агонь.

Пасля пракуратуры ў спрэчках старон выступяць адвакаты лётчыцы. Саўчанка прамовіць апошняе слова.

Працэс над ўкраінскай лётчыцай Надзеяй Саўчанкай пачаўся ў верасні 2015 года. Яе абвінавачваюць паводле артыкула «дапамаганне ў забойстве дзвюх і больш асоб».

Напраўду, Надзея Саўчанка, якая служыла ў добраахвотніцкім батальёне «Айдар», была захопленая ў палон прарасейскімі сепаратыстамі ў Луганскай вобласці мінулым летам і перапраўленая ў Расею. Яна знаходзіцца ў расейскім следчым ізалятары з лета 2014 года. У снежні ўкраінка абвясціла галадоўку на знак пратэсту супраць затрымання.

Надзея Саўчанка абраная народным дэпутатам Украіны паводле спісаў партыі «Бацькаўшчына». Таксама яна з'яўляецца дэпутатам ПАРЕ.

Раней паведамлялася, што сёння, 2 лютага, абарона вайскоўца УСУ Надзеі Саўчанкі атрымала вынікі экспэртызы, якая пацвердзіла дачыненне да выкрадання ўкраінкі Паўла Карпава - памочніка крамлёўскага куратара Украіны Уладзіслава Суркова.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках