19 красавiка 2024, Пятніца, 6:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пратэст таксістаў у Гародні: Самі прыдумалі - самі плаціце!

20

Гарадзенскія перавозчыкі не хочуць за свой кошт устанаўліваць у самаходах дарагое касавае абсталяванне і тэрміналы.

Некалькі дзясяткаў таксістаў з Гародні занеслі свае звароты ў аблвыканкам. Такім чынам таксісты выказалі сваё стаўленне да абавязковага ўсталявання ў кожны аўтамабіль сродкаў кантролю падатковых органаў (СКПО), паведамляе «Белсат». Гэта робіцца без згоды саміх таксістаў і за іх кошт: апарат каштавацьме 3,5-4 мільёна, а яго абаненцкае абслугоўванне - 75 тысяч рублёў штомесяц.

«Мы хочам данесці ўладам, што для нас гэта непрымальна, - тлумачыць удзельнік ініцыятывы Сяргей Верамеенка. - Мы не ў стане аплаціць іх новыя сродкі кантролю. Самі прыдумалі - хай самі і аплачваюць!»

Яшчэ адно новаўвядзенне - абавязковыя тэрміналы для разліку банкаўскімі картамі ў кожным аўто. Пастанова пра гэта ўступіла ў дзеянне яшчэ з 1 студзеня 2016 года, але пакуль падаткавікі таксістаў яшчэ не штрафуюць за адсутнасць апарата, таму шмат хто яшчэ не сутыкнуўся з праблемай.

Пры гэтым набываць кіроўцаў вымушаюць расейскія тэрміналы, якія каштуюць 4 мільёны рублёў, а не польскія, скажам, якія можна набыць коштам ад 5 еўраў. Як довад таксісты далучаюць да зваротаў копіі старонак польскіх інтэрнэт-аўкцыёнаў.

«У Гародні шмат таксістаў, але ніхто дакладна не падлічыў, - прадаўжае Верамеенка. - Адзін толькі радыёканал, праз які людзі збіраліся і дамаўляліся, налічвае больш за 1000 чалавек. Таму некалькі тысяч набярэцца. Уявіце, колькі незадаволеных».

Таксісты дамовіліся, што зноў збяруцца на наступную акцыю праз тыдзень - у панядзелак, 28 сакавіка а 12:00.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках