23 красавiка 2024, aўторак, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскім кантралёрам выдадуць відэарэгістратары

22
Менскім кантралёрам выдадуць відэарэгістратары
Фота: tut.by

Транспартнікі мяркуюць, што камеры дапамогуць развязаць спрэчныя пытанні, якія нязменна ўзнікаюць паміж пасажырамі і кантралёрамі.

Дзяржаўнае прадпрыемства «Мінсктранс» у красавіку закупіць першую партыю сродкаў аўдыё- і відэафіксацыі для кантралёраў грамадскага транспарту. Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар прадпрыемства Лявонцій Папянок.

«Цяпер ідзе працэс закупкі прылад. Тэрмін пастаўкі - 10 красавіка. У гэтым жа месяцы плануецца і апрабаваць відэарэгістратары», - сказаў Лявонцій Папянок.

ГП «Мінсктранс» набудзе ў расейскага вытворцы 28 камплектаў запісваючых прылад, паведамляе tut.by. Відэарэгістратары ўсталююць на форменнай камізэльцы кантралёраў. Запіс на камеры будзе захоўвацца да 30 дзён. Гэта дапаможа развязаць шмат спрэчных пытанняў, якія нязменна ўзнікаюць паміж пасажырамі і кантралёрамі.

Праца правяраючых аплату праезду ў наземным транспарце сталіцы выразна кантралюецца. З дапамогай тэрмінала, да якога пасажыры прыкладваюць праязныя пры праверцы аплаты, фіксуецца час прыходу кантралёра на працу. Таксама з дапамогай прылады можна прасачыць шлях супрацоўніка: у які аўтобус, тралейбус, трамвай і калі ён заходзіў, колькі часу там правёў. Як і кіроўцы, кантралёры перад пачаткам змены абавязкова праходзяць медагляд.

Як раней заяўляў Папянок, аснашчэнне рэгістратарамі дазволіць зняць пытанні і аб'ектыўна разабрацца ў канфліктных сітуацыях.

«Ёсць шмат зваротаў, што кантралёры паводзяць сябе неадэкватна, што нехта няправільна патрабаваў штраф, што бэйдж закрываў і гэтак далей. Пытанні ёсць», - адзначаў дырэктар «Мінсктранса».

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках