24 красавiка 2024, Серада, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вітольд Вашчыкоўскі: Я з «Салідарнасці»

5
Вітольд Вашчыкоўскі: Я з «Салідарнасці»
Вітольд Вашчыкоўскі
ФОТА: PAP

Кіраўнік МЗС Польшчы заявіў, што яго краіна заўсёды будзе казаць пра правы чалавека ў Беларусі.

У аўторак вечарам на сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасці ў Менску польскі міністр замежных спраў выступіў з праграмнай прамовай. Яе тэкст прыводзіць «Радыё Свабода»:

«Блізкія суседзі - Беларусь і Польшча цягам многіх гадоў не сустракаліся, не размаўлялі паміж сабой. Мой візіт у Беларусь - першы цягам многіх гадоў. Гэта немагчыма, каб краіны, якія знаходзяцца так блізка адна ад аднае, маюць падобныя мовы і культуру, цягам шасці гадоў не размаўлялі адзін з адным. Пасля многіх гадоў адсутнасці кантактаў першы візіт тычыцца спраў асноўных, добрасуседскіх, рэчаў, якія нас аб'ядноўваюць і падзяляюць.

Па-першае, мой візіт у Беларусь - гэта пачатак дзейнасці новага ўрада, які я прэзентую, і па-другое - я прывёз новага амбасадара Польшчы ў Беларусі, гэта былы намеснік міністра замежных спраў, мой былы намеснік. Дыпламатычна гэта вельмі важна, гэта азначае, што мы хочам думаць і развязваць праблемы нашага суседства самым сур'ёзным чынам.

Гэта стратэгічная падзея, якая тычыцца вялікай колькасці праблем. Візіт тычыцца спраў гістарычных, у нас агульная гісторыя: мы можам ўспомніць, напрыклад, Монтэ-Касіна, а ёсць трагічная - напрыклад, Курапаты або Катынь. Я меў размову з міністрам замежных спраў Макеем. Я ўспомніў пра Курапаты, я сказаў, што гэта факт трагічнай гісторыі нашых народаў, і гэта не тое, што нас раз'ядноўвае, бо мы былі ахвярамі.

Я таксама нагадаў Макею аб тым, які ўрад я прэзентую. Я прэзентую ўрад, які паходзіць з вялікага руху «Салідарнасць». Рух «Салідарнасць» цягам многіх гадоў змагаўся за правы чалавека і дэмакратыю і ў выніку перамог. І наш урад будзе казаць пра пытанне правоў чалавека і дэмакратыю, і я сказаў, што мы будзем гэта рабіць.

З іншага боку, мы не будзем рабіць рэвалюцыю, не будзем арганізоўваць пераварот, Майдан, але мы хочам, каб змены адбываліся ў адпаведнасці з прынцыпамі дэмакратыі і правоў чалавека эвалюцыйным шляхам. І мы можам дапамагчы ў гэтай эвалюцыі. Мы можам даць экспэртаў, падзяліцца сваім досведам. Але змены - гэта адказнасць тых краін, у якіх яны павінны адбыцца.

Я як кіраўнік польскай дыпламатычнай установы павінен трымаць раўнавагу, нагадваць аб чалавечай крыўдзе і падтрымліваць адносіны паміж краінамі.

Мы зацікаўлены, каб Рэспубліка Беларусь была свабоднай, суверэннай, незалежнай, каб яна супрацоўнічала і з Польшчай, і з Еўропай, але ў той жа час мы не будзем сядзець ціха, калі хтосьці будзе шкодзіць Беларусі», - заявіў польскі міністр замежных спраў Вітольд Вашчыкоўскі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках