20 красавiка 2024, Субота, 1:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найноўшыя iPhone SE хутка з'явяцца ў Беларусі: тэрміны і кошты

12
Найноўшыя iPhone SE хутка з'явяцца ў Беларусі: тэрміны і кошты
iPhone SE

24 сакавіка ў шэрагу краін, у тым ліку ЗША і Нямеччыне, стартуе папярэдні заказ на найноўшыя смартфоны Apple, прадэманстраваныя на гэтым тыдні - iPhone SE.

Аналіз прапаноў інтэрнэт-крам і онлайн-аб'яў паказаў, што прадпрымальныя беларусы гатовыя прывезці iPhone SE нецярплівым пакупнікам ужо 1 красавіка (на наступны дзень пасля глабальнага старту продажаў). Кошт 16 ГБ мадэлі ў гэтым выпадку пачынаецца ад 11 млн рублёў, 64 ГБ - ад 12,9 млн рублёў, паведамляе tut.by.

Зрэшты, гэта самыя маленькія кошты. У сярэднім за 16 ГБ мадэль просяць ад 11 да 12,5 мільёнаў рублёў, за 64 ГБ - да 16 млн (блізу 800 даляраў існым курсам).

Да канца красавіка кошты традыцыйна ўпадуць - ужо ёсць аб'явы, якія прапануюць, напрыклад, замовіць 16 ГБ гаджэты коштам ад 10 мільёнаў рублёў.

Афіцыйна - даражэй

Apple і яе прадстаўнікі ў Беларусі не каментуюць звестак пра тое, калі iPhone SE афіцыйна з'явяцца ў Беларусі. Аднак паводле звестак прадстаўніка адной з раздробных сетак, знаёмай з сітуацыяй, гэтыя гаджэты могуць з'явіцца ў продажы ўжо ў канцы красавіка.

Афіцыйны кошт пры гэтым традыцыйна будзе немалым. Чакаецца, што iPhone SE ў 16 ГБ версіі абыдзецца пакупнікам у 12,5 мільёнаў рублёў, смартфон з 64 ГБ памяці будзе каштаваць 16 млн рублёў.

Нагадаем, што «брат-блізнюк» iPhone SE - iPhone 5s цяпер прадаецца ў Беларусі коштам ад 7 млн рублёў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках