19 красавiка 2024, Пятніца, 9:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што для вас азначае быць свабодным?

28
Што для вас азначае быць свабодным?
Фота: charter97.org

Беларусаў просяць адказаць на пытанне, што для іх азначае слова «свабода».

Гэтым, на першы погляд, простым пытаннем удзельнікі праекта Causa Creations хочуць нагадаць грамадзянам Захаду пра такую даўно забытую рэч як адмова ад выканання асноўных грамадзянскіх правоў або адказаць на пытанне - можа быць, жыццё на Захадзе таксама накладае свае абмежаванні, але толькі іншым чынам?

З 25 сакавіка кіраўнікі праекта заклікаюць усіх ахвотных выказаць сваё меркаванне на сайце «Радыё Рацыя» толькі на беларускай мове або на сайце праекта на беларускай, расейскай, польскай і ангельскай мовах.

Гэтае бяспечнае і ананімнае апытанне дазволіць стварыць базу адказаў, абапіраючыся на якія, будзе створаны дынамічны аўдыёвізуальны арт-аб'ект, які ўключае ўсе выказванні.

Аўстрыйскі тэлевізійны канал ORF III пакажа кароткаметражны фільм, які падводзіць вынікі мінулага праекта.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках