19 красавiка 2024, Пятніца, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

9 сакавіка - адкрыццё выставы Аляксандра Родзіна «Мой Tacheles»

1

Будуць прадэманстраваныя 15 твораў жывапісу, аб'яднаных важнай для мастака тэмай глабалізацыі.

Выстава адкрыецца ў кніжнай краме «Галіяфы» (вул. Старавіленская, 6). Пачатак а 19.00.

Работы Аляксандра Родзіна ўвасабляюць аўтарскую занепакоенасць падзеямі і праблемамі сучаснасці, паведамляе nn.by.

Аляксандр Родзін - адзін з самых вядомых на Захадзе сучасных беларускіх мастакоў.

Больш за дзесяць гадоў ён быў рэзідэнтам артхаўса «Tacheles» у Берліне - сапраўднага анархістычнага сквоту, дзе жылі і працавалі творчыя людзі з усяго свету.

Мастак нарадзіўся ў 1947 годзе ў Баранавічах. Вучыўся ў мастацкай студыі Віктара Вярсоцкага і мастацкай школе №1. Прадаўжаў навучанне на аддзяленнях дызайну і жывапісу ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце ў Івана Ахрэмчыка, Натана Воранава, Хайма Ліўшыца. З 2001 года разам з Дзмітрыем Юркевічам арганізаваў штогадовы фестываль «ДАХ».

«Мы ўсе знаходзімся ў асяроддзі глабальных змяненняў, якія правакуюць грандыёзныя вынікі ў сферы эканомікі, палітыкі, культуры краін і кантынентаў. Гэтыя вынікі фармуюць як станоўчыя, так і адмоўныя псіхалагічныя рэакцыі. Намаганні ўсвядоміць гэтыя наступствы мастацкімі сродкамі і ёсць канкрэтны вынік гэтай выставы, распачатай яшчэ ў кунстхаўсе Tacheles», - так ахарактарызаваў канцэпцыю выставы сам мастак.

Выставу можна будзе наведаць да 20 красавіка.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках