16 красавiка 2024, aўторак, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Івонцы Сурвіле — 80 год

9

11 красавіка спаўняецца 80 год з дня народзінаў старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонкі Сурвілы.

Iвонка Сурвілла (Шыманец) нарадзілася ў 1936 годзе ў Стоўпцах. З 1944 году — у эміграцыі. Яе бацька, Уладзімер Шыманец, быў міністрам фінансаў ва ўрадзе БНР часоў Міколы Абрамчыка. Жыла ў Францыі‚ Даніі‚ Гішпаніі. Цяпер жыве ў Канадзе. Мае дзьвюх дачок.
Скончыла вышэйшую Мастацкую школу ў Парыжы‚ пазьней — лінгвістычнае аддзяленьне Сарбонскага ўнівэрсытэту (1959).

Сьвяткаваньне Дня Волі ў Празе ў сакавіку 2013 году. Івонка Сурвіла і Івонка Глыбоўская.

Акрамя роднае мовы‚ валодае яшчэ васьмю: францускай‚ гішпанскай‚ ангельскай‚ нямецкай‚ дацкай‚ лацінскай‚ нарвэскай‚ польскай.

У 1958-1965 гадох працавала ў беларускай рэдакцыі гішпанскага Нацыянальнага радыё. З 1969 году працавала ў Фэдэральным урадзе Канады.

Івонка Сурвіла брала актыўны ўдзел у грамадзкім жыцьці дыяспары, рэпрэзэнтавала ідэю беларускай незалежнасьці на сустрэчах з канадзкімі палітыкамі, на канфэрэнцыях ды імпрэзах. Займалася жывапісам‚ удзельнічала ў мастацкіх выставах.

Фільм пра Івонку Сурвілу зняла Радыё Свабода

У 1989 годзе арганізавала канадзкі Фонд дапамогі ахвярам Чарнобыля ў Беларусі і заставалася яго кіраўніцай да 1997 году. Дзякуючы фонду, у Беларусь былі перададзеныя лекі ды мэдычнае абсталяваньне на дзесяткі мільёнаў даляраў, на аздараўленьні ў Канадзе пабывалі тысячы беларускіх дзяцей.

У жніўні 1997 году была абраная старшынёй Рады БНР.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках