24 красавiка 2024, Серада, 21:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забароняць прадаваць электронныя цыгарэты непаўналетнім

12
У Беларусі забароняць прадаваць электронныя цыгарэты непаўналетнім

Будзе таксама забароненае адкрытая выкладка электронных цыгарэт.

Пра гэта паведаміла 12 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Менску намесніца галоўнага лекара ГУ «Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя» Людміла Наройчык, паведамляюць naviny.by.

З яе слоў, асноўным дакументам, які рэгулюе абарот і выкарыстанне электронных сістэм курэння, стане абноўлены антытытунёвы дэкрэт прэзідэнта №28 пасля яго адабрэнне ва «ўрадзе».

«Рынак электронных цыгарэт цяпер зусім не рэгулюецца, таму асноўны прынцып палажэнняў дэкрэта будзе ў тым, каб прыраўняць электронныя цыгарэты да звычайных тытунёвых вырабаў, з усімі наступнымі абмежаваннямі. Так, будзе забаронены продаж электронных цыгарэт асобам, якія не дасягнулі 18-гадовага ўзросту, а таксама адкрытая выкладка ў месцах продажаў, пашырыцца пералік месцаў, дзе іх продаж і ўжыванне будуць забароненыя», - сказала Людміла Наройчык.

Яна адзначыла, што ўсё больш лакальных даследаванняў у розных краінах даказваюць шкоду электронных цыгарэт, і ні адно - карысць.

«Справа ў тым, што пры курэнні электроннай цыгарэты прапіленгліколь і нікацін з парай адразу трапляюць у альвеолы, гэта значыць у лёгкія. У некаторых людзей ужо назіраліся выпадкі атручвання нікацінам менавіта ў выпадках выкарыстання электронных сістэм курэння, бо чалавек не дазіруе курэнне. Ён увесь час курыць і ў выніку атрымлівае залімітавую дозу нікаціну. Асабліва часта гэта назіралася ў падлеткаў», - адзначыла медык.

Акрамя таго, падкрэсліла спецыяліст, зусім не кантралюецца сістэма вытворчасці - што дадаецца ў гэтыя картрыджы, што за араматызатары і гэтак далей. Таму, мяркуе Наройчык, «лепш своечасова прыняць меры, пакуль не стала позна».

Нагадаем, што дзеючая ў Менску забарона на курэнне на прыпынках цяпер распаўсюдзіцца на ўсю краіну, а таксама будзе ўведзена забарона на курэнне ў зачыненых памяшканнях і аўтамабілях у прысутнасці дзяцей да 14 гадоў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках