22 верасня 2017, Пятніца, 20:06

Святлана Алексіевіч стала ганаровай старшынёй аргкамітэта «Чарнобыльскага шляху»

3
Святлана Алексіевіч
ФОТА: ULF ANDERSEN VIA GETTY IMAGES

Акцыя «Чарнобыльскі шлях» запланаваная на 26 красавіка.

Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў літаратуры беларуская пісьменніца Святлана Алексіевіч стане тварам сёлетняга «Чарнобыльскага шляху».

Як паведаміў у сацыяльнай сетцы лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, на прэс-канферэнцыі «30 гадоў пасля Чарнобыля», «Святлана Алексіевіч пагадзілася быць ганаровай старшынёй аргкамітэта «Чарнобыльскага шляху».

Як раней паведамляў сайт charter97.org, прадстаўнікі дэмакратычных сілаў падалі заяўку ў Менскі гарвыканкам на правядзенне «Чарнобыльскага шляху».

Аргкамітэт прапаноўвае Менгарвыканкаму традыцыйны маршрут: збор удзельнікаў каля будынка Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (з 18.00 да 19.00), шэсце па праспекце Незалежнасці - вуліцах Сурганава і Арлоўскай, а таксама мітынг і ўскладанне кветак да памятнага знаку «Ахвярам Чарнобыля». Акцыя запланаваная на 26 красавіка.