24 красавiка 2024, Серада, 17:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея паспешліва будуе вайсковыя базы ля мяжы з Беларуссю і Украінай

37
Расея паспешліва будуе вайсковыя базы ля мяжы з Беларуссю і Украінай

Баяздольныя вайсковыя падраздзяленні РФ накіроўваюцца з глыбіні краіны ў Бранскую вобласць.

Міжнародная валанцёрская супольнасць InformNapalm працягвае маніторынг мяжуючых з Украінай раёнаў Расейскай Федэрацыі.

Актывістамі супольнасці выяўлена падвышаная актыўнасць работ у будаўніцтве і ўладкаванні новай вайсковай інфраструктуры ў непасрэднай блізкасці ад Украіны і Беларусі адразу ў некалькіх раёнах.

Першая авіябаза размяшчаецца ў горадзе Клінцы (Бранская вобласць, РФ) прыкладна на роўнай адлегласці (блізу 45 км) ад мяжы з Чарнігаўскай вобласцю (Украіна) і мяжы РФ з Рэспублікай Беларусь і знаходзяцца ў зоне з падвышаным узроўнем радыяцыі з прычыны аварыі на ЧАЭС.

Як піша мясцовая газета горада Клінцы «Ваше дело» ад 14 красавіка 2016 года ў артыкуле пад гучным загалоўкам «Пастанова прынятая», 25 сакавіка адбыліся публічныя слуханні ў сцвярджэнні праектаў планіроўкі вайсковых аб'ектаў у горадзе. Вядома, што адзін з іх будзе размяшчацца на вуліцы Паркавай, у раёне стадыёна «Труд», а другі - у Займішча, на завулку Калініна, арыентыровачна за жылой забудовай.

Пастанова аб будаўніцтве прымалася падчас візіту прадстаўнікоў Міністэрства абароны РФ у лютым 2016 года. Мэтай гэтай дэлегацыі было дасягненне дамоўленасці аб адкрыцці на тэрыторыі другога па велічыні горада Бранскай вобласці двух вайсковых аб'ектаў. Практычна адразу ж на мясцовых форумах сталі абмяркоўваць магчымае аднаўленне закінутых аб'ектаў - перададзеных у 2012 годзе муніцыпалітэту Клінцы трох вайсковых гарадкоў в/ч 10876.

Паведамляецца, што з 1 красавіка пачалася падрыхтоўка тэрыторыі да ўзвядзення казармаў, службовага жылля, а таксама іншай інфраструктуры - спарткомплексаў з басейнамі, крам і г.д. У верасні 2016 года чакаецца прыбыццё вайскоўцаў.

На гэтым фоне ў мясцовых пабліках вайскоўцы 28-й мотастралковай брыгады з Екацярынбурга (в/ч 61423, месца пастаяннай дыслакацыі Екацерынбург, Цэнтральная вайсковая акруга) ужо на ўсю моц цікавяцца станам закінутай вайсковай часці і перспектывамі арэнды жылля ў Клінцах.

З каментароў пад пастамі становіцца зразумела, што першыя эшалоны з Екацярынбурга павінны прыйсці ўжо ў сярэдзіне траўня 2016 года. Імаверна, лета 28-й брыгадзе давядзецца правесці ўжо ў палявых умовах - у намётах, пакуль не будзе збудаваны модульны лагер тыпу АПЛ-500, які выкарыстоўваецца МО РФ для хуткага ўзвядзення. Падобныя модулі мы ўжо бачым на тэрыторыі аэрадрома горада Валуйкі Белгародскай вобласці РФ, дзе ў гэты момант раскватараваная 23-я мотастралковая брыгада з Самары.

Лагера ў Валуйках, Белгародскай вобласці

Як і ў Валуйках, у Клінцах будучыя воінскія часці будуць знаходзіцца недалёка ад чыгуначнай станцыі і досыць блізка да мяжы з Украінай. Па ўсёй бачнасці, новае падраздзяленне ў Бранскай вобласці таксама стане часткай 20-й агульнавайсковай арміі Заходняй вайсковай акругі Расеі, якая фармуецца.

Такім чынам, мы бачым, што Расея ў спешным парадку арганізоўвае наступальную лінію ўздоўж мяжы Украіны, перакідаючы баяздольныя падраздзялення з глыбіні краіны і паступова раскватэроўваючы іх не толькі ў палявых лагерах растоўскай групоўкі сіл уварвання, але і ў іншых раёнах, якія мяжуюць з Чарнігаўскай і Харкаўскай абласцямі Украіны.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках