24 красавiка 2024, Серада, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За два гады расейскай акупацыі з Крыма выехалі 35 тысяч чалавек

5
За два гады расейскай акупацыі з Крыма выехалі 35 тысяч чалавек

Блізу паловы з 35 тысяч асоб, якія пакінулі паўвыспу - крымскія татары.

За два гады расейскай акупацыі з Крыма выехалі 35 тысяч чалавек, блізу паловы з іх - крымскія татары. Пра гэта на брыфінгу паведаміў кіраўнік Меджліса крымска-татарскага народа, народны дэпутат Рафат Чубараў, піша ЛІГА.net.

"Мяркуецца, што з Крыма за два гады акупацыі былі вымушаныя выехаць амаль 35 тысяч людзей. Лічыцца, што сярод іх амаль палову складаюць крымскія татары", - сказаў ён.

Чубараў заклікаў крымчукоў, калі ёсць магчымасць не пакідаць паўвыспу.

"Мы заклікаем усіх не пакідаць Крым, калі ў чалавека няма наўпроставай пагрозы ягонаму жыццю. Большасць крымскіх татараў паводзяць сябе так, каб ва ўсялякіх варунках не пакідаць Крым. Але 15-16 тысяч крымскіх татараў за два гады былі вымушаныя пакінуць Крым", - сказаў ён.

Чубараў дадаў, што на тэрыторыі акупаванага Расеяй Крыма застаюцца амаль 300 тысяч крымскіх татараў.

26 красавіка ў Крыме так званы суд расейскіх акупантаў прызнаў грамадскае аб'яднанне Меджліс крымска-татарскага народа экстрэмісцкай арганізацыяй і забараніў яго дзейнасць у РФ.

18 красавіка Міністэрства юстыцыі РФ унесла Меджліс крымска-татарскага народа ў пералік арганізацый, "дзейнасць якіх прыпыненая ў сувязі з правядзеннем iмi экстрэмісцкай дзейнасці".

Расея акупавала Аўтаномную рэспубліку Крым у 2014-м годзе. Вярхоўная Рада Украіны афіцыйна абвясціла 20 лютага 2014 года пачаткам часовай акупацыі Крыму і Севастопаля Расеяй. Ключавыя міжнародныя арганізацыі, у тым ліку Генеральная асамблея ААН, асудзілі дзеянні Расеі і назвалі анэксію і акупацыю Крыму незаконнай. Супраць РФ былі ўведзеныя эканамічныя санкцыі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках