28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сярэдні прыбытак з абанента ў Velcom абрынуўся на 22%

14
Сярэдні прыбытак з абанента ў Velcom абрынуўся на 22%

Фінансавыя справы ў першага беларускага GSM-аператара ў гэтым годзе не вельмі суцяшальныя.

Кампанія Telekom Austria апублікавала фінансавую справаздачу за I квартал 2016 года. Мяркуючы з апублікаваных звестак, справы ў першага беларускага GSM-аператара ў студзені-сакавіку ішлі не вельмі добра. Так, за справаздачны перыяд прыбытак velcom склаў 68,9 млн еўра, што на 12% ніжэй за мінулагодні паказчык, паведамляе onliner.by.

Сярэдні даход з аднаго абанента (ARPU) абрынуўся з 4,5 да 3,5 еўра. Прыбытак да выліку падаткаў і налічанай амартызацыі апусціўся ніжэй за 35 млн еўраў, тады як у студзені - сакавіку 2015 года складаў 41,7 млн. Пры гэтым колькасць абанентаў velcom застаецца нязменнай - блізу 4,92 млн карыстачоў.

Цікава, што ў якасці адной з прычын зніжэння паказчыкаў першага квартала ў Telekom Austria называюць павышэнне ПДВ на сувязь з 20 да 25%. Адзначым, што стаўка падатку на даданую вартасць вырасла з 1 красавіка, гэта значыць, ужо ў другім квартале. Да таго ж аператар пераклаў гэты цяжар на плечы карыстачоў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках