24 красавiка 2024, Серада, 23:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Нароўлі міліцыя затрымала журналістаў

4
У Нароўлі міліцыя затрымала журналістаў

Журналіст-фрылансер Алесь Залеўскі здымаў у райцэнтры рэпартаж пра ліквідатараў наступстваў аварыі на ЧАЭС.

3 красавіка журналіста-фрылансера Алеся Залеўскага, відэааператара, кіроўцу і галоўнага героя рэпартажу Івана Віткоўскага затрымала міліцыя, паведамляе ПЦ «Вясна».

Некалькі гадзін яны правялі ў Нараўлянскім РАУС, давалі тлумачэнні з нагоды сваіх здымак. Здымачную брыгаду абвінавачвалі ў нібыта незаконных здымках адміністрацыйных будынкаў на плошчы Леніна ў раённым цэнтры. Міліцыянтаў таксама цікавіла, якой накіраванасці будзе будучы матэрыял пра ліквідатара наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС Івана Віткоўскага. У РАУС міліцыянты агледзелі увесь зняты матэрыял.

«Я разумею іх працу, бо законы якія ёсць, такія ёсць, - пракаментаваў журналіст Алесь Залеўскі. - Але я, натуральна, супраць такой практыкі і такіх законаў».

Іван Віткоўскі паўгода працаваў на ліквідацыі наступстваў аварыі на ЧАЭС. У выніку сваёй працы стаў інвалідам. Не раз незалежныя СМІ рабілі матэрыялы пра мужнага палешука.

«Гэта проста бязладдзе, - абураецца ліквідатар. - Навошта затрымліваць за здымкі людзей? Што яны дрэннага рабілі? Я паўгода працаваў на ліквідацыі наступстваў аварыі. Калі б не такія дурныя Іваны як я, то зона адчужэння была б не да Нароўлі, а да Менска. Вось ужо 30 гадоў прайшло з моманту аварыі, але да мяне ні разу не зазірнуў журналіст ні з раённай, ні з рэспубліканскай газеты або тэлевізіі. Нядаўна мне казалі, што карэспандэнт «Савецкай Беларусі» прыязджаў у Нароўлю рабіць матэрыял пра ліквідатараў, і, нібыта , ён мяне не знайшоў. Калі б хацеў, знайшоў бы. Сёння на плошчы была здымачная група тэлеканала «АНТ». Я да іх падышоў, спытаў ці не затрымлівалі іх, расказаў ім пра затрыманне іх калегаў. Яны не паверылі, што такое можа быць».

Напярэдадні да ліквідатара таксама прыязджалі журналісты. Праўда, абышлося без затрымання, але іх дакументы на машыну доўга вывучаў супрацоўнік ДАІ, а потым з імі размаўляў намеснік начальніка Нараўлянскага РАУС.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках