29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Агенцтва БелаПАН не пусцілі на міжнародны медыяфорум ў Менску

1
Агенцтва БелаПАН не пусцілі на міжнародны медыяфорум ў Менску

Чыноўнікі не растлумачылі інфармацыйнай кампаніі прычыну адмовы ў акрэдытацыі.

Міністэрства інфармацыі Беларусі адмовіла ў акрэдытацыі карэспандэнту і відэааператару інфармацыйнай кампаніі БелаПАН на XI Беларускі міжнародны медыяфорум «Партнёрства ў імя будучыні: інтэграцыя як фактар стварэння», які афіцыйна адкрываецца 13 траўня ў Менску, паведамляе БелаПАН.

Заяўку на асвятленне форуму разам з усімі неабходнымі звесткамі БелаПАН накіраваў у міністэрства ў сярэдзіне мінулага тыдня, за пяць дзён да заканчэння тэрміну, адведзенага для гэтай працэдуры. Паведамленне пра тое, ці акрэдытаваныя журналісты агенцтва на мерапрыемства ці не, з Міністэрства інфармацыі не паступіла дагэтуль.

Напярэдадні афіцыйнага адкрыцця медыяфоруму супрацоўнікі прэс-цэнтра Дома прэсы, які ажыццяўляе функцыі выканаўчай дырэкцыі форуму, паведамілі карэспандэнту агенцтва, што БелаПАН няма ў спісе акрэдытаванне на мерапрыемства СМІ. Прычыну адмовы ў Доме прэсы не растлумачылі, параіўшы звярнуцца за тлумачэннем у Міністэрства інфармацыі.

Атрымаць каментар у прадстаўнікоў профільнага міністэрства на гэты конт не ўдалося. У той жа час адзін з пунктаў парадку аб акрэдытацыі на гэтае мерапрыемства прадстаўнікоў СМІ, апублікаванага на сайце Мінінфарма, абвяшчае, што «арганізацыйны камітэт форуму мае права адмовіць у акрэдытацыі без тлумачэння прычын».

На цяперашні медыяфорум запрошаны звыш 300 прадстаўнікоў СМІ і розных экспэртаў з 21 краіны. Мерапрыемства арганізавана Міністэрствам інфармацыі і Пастаянным камітэтам Саюзнай дзяржавы пры падтрымцы Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД, МЗС Беларусі, Менгарвыканкама, Менскага і Гарадзенскага выканкамаў.

Пленарнае пасяджэнне медыяфоруму пройдзе ў залі Алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Удзельнікам сустрэчы трэба будзе ўзяць удзел у дыскусіях «Чвэрць стагоддзя суверэннага развіцця і інтэграцыі» і «Сучасныя медыя: новыя выклікі і новыя магчымасці», а таксама прыняць рэзалюцыю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках