19 красавiка 2024, Пятніца, 23:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На месцы Лютэранскіх могілак у Менску спынілі работы

11

Будаўнічыя арганізацыі прыпынілі работы для расшырэння вуліцы Карла Лібкнэхта пасля публікацый у СМІ аб знойдзеных пахаваннях.

Сёння ў Сеціве з'явіліся фатаграфіі парэштак, знойдзеных на месцы работ для расшырэння адцінка вуліцы Карла Лібкнэхта каля Лютэранскага сквера - былога нямецкага могільніка.

ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКО, TUT.BY

Намеснік кіраўніка Адміністрацыі Маскоўскага раёна Уладзімір Танкевіч даведаўся аб знойдзеных пахаваннях ад журналістаў і затэлефанаваў адказным за будоўлю.

Дырэктар арганізацыі КУП «Гардарбуд» Міхаіл Глушакоў паведаміў, што работы на месцы знойдзеных пахаванняў спыненыя, пададзена заяўка ў РУУС Маскоўскага раёна, на месца выехаў патруль міліцыі. Начальнік генеральнага выканаўцы КУП «УДМСіБ» Генадзь Мяцеліца пацвердзіў інфармацыю аб знаходцы і таксама выехаў на месца, паведамляе tut.by.

ФОТА: ЗМІЦЕР БРУШКО, TUT.BY

Цяпер работы на месцы знойдзеных пахаванняў сапраўды не вядуцца. Каля адной з ямін ляжыць выкапаная надмагільная пліта з надпісам лацінскімі літарамі. Працоўныя адпачываюць, тэхніка спыненая.

ФОТА: ПАВЕЛ ДАБРАВОЛЬСКІ, TUT.BY
ФОТА: Павел Іваніцкі

- Косці адразу былі відаць, ужо іх шмат вывезлі адсюль, наколькі чуў ад працоўных - на сметнік, - сказаў журналістам мясцовы жыхар, які прадставіўся Сяргеем. Паводле ягоных слоў, работы тут актыўна вядуцца ўжо некалькі дзён.

- Управай Следчага камітэта праводзіць праверку факту выяўлення касцяных парэштак на месцы правядзення будаўнічых работ, - паведаміла афіцыйная прадстаўніца Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

Паводле ейных слоў, пры паступленні інфармацыі ад будаўнічай арганізацыі на месца выязджаюць следчыя, праводзяць агляд месца здарэння, вымаюць выяўленыя парэшткі.

ФОТА: Павел Іваніцкі
ФОТА: Павел Іваніцкі

Паводле інфармацыі следчых, лютэранскія могілкі, якія размяшчалася на гэтым месцы, зруйнавалі ў 80-х гадах мінулага стагоддзя.

- Могілкі ўлічаныя, інфармацыя пра тое, што там было месца пахавання, ёсць.

Следчы камітэт прызначыў медычна-крыміналістычную экспэртызу парэшткаў. Правядзенне экспэртызы даручаецца Дзяржкамітэту судовых экспэртыз.

Актывіст МГА «Гісторыка» Павел Іваніцкі дзяжурыць на месцы будаўнічых работ увесь дзень.

- З аднаго боку добра, што работы спынілі, але ж гэта зрабілі праз некалькі дзён. Рабочыя ж бачылі, што выкопваюць парэшткі, але не спыняліся, кіраўніцтва загадала.

Ён мяркуе, што замоўца парушыў артыкул № 23 Закона «Аб пахаваннi i пахавальнай справе», артыкул 347 Крымінальнага кодэкса «Здзек з трупа або магілы».

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках