25 красавiка 2024, Чацвер, 12:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палякі Горадні бароняць права вучыць родную мову бясплатна

5
Палякі Горадні бароняць права вучыць родную мову бясплатна
Анжаліка Борыс (СПРАВА)
ФОТА: ZNADNIEMNA.PL

У Горадні стартавала інфармацыйная акцыя «Uczmy się polskiego!».

Яе ініцыятарам з'яўляецца кіраўніца непрызнанага ўладамі Саюзу палякаў Анжаліка Борыс. Галоўная мэта акцыі - распаўсюджванне сярод жыхароў Горадні інфармацыі пра магчымасць вывучэння польскай мовы ў дзяржаўных школах.

Гэтая магчымасць згодна з Канстытуцыяй Беларусі гарантуецца на бясплатнай аснове. Многія грамадзяне не ведаюць пра гэта і аддаюць дзяцей на платныя курсы вывучэння польскай мовы замест таго, каб патрабаваць ад адміністрацыі школьных устаноў забяспечыць бясплатнае навучанне.

На думку старшыні галоўнай рады Саюза палякаў Анжалікі Борыс, такая сітуацыя склалася ў сувязі з непрыязным стаўленнем рэжыму Лукашэнкі да палякаў у Беларусі. «Сітуацыя з польскімі школамі ёсць адлюстраваннем палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Саюз палякаў, які змагаўся, ствараў, будаваў тут польскія школы, цяпер не прызнаецца ўладамі і не можа існаваць афіцыйна. Польская мова выцясняецца з дзяржаўнай сістэмы адукацыі», - паведаміла Анжаліка Борыс у каментары «Радыё Рацыя».

Да ўдзелу ў акцыі «Uczmy się polskiego!» падпісалася больш за трыццаць валанцёраў. Яны будуць распаўсюджваць сярод гарадзенцаў інфармацыю аб бясплатнай магчымасці вывучэння польскай мовы для дзяцей у дзяржаўных школах.

Акцыя будзе праходзіць цягам лета. Яе арганізатары не выключаюць, што ў будучыні ахопяць і іншыя рэгіёны краіны, населеныя прадстаўнікамі польскай меншасці.

Нагадаем, што з пачатку навучальнага 2015/2016 года многія школы Горадні скасавалі бясплатныя факультатыўныя заняткі польскай мовы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках