28 сакавiка 2024, Чацвер, 16:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Кастрамы набраў крэдытаў і сышоў у зямлянку

10

Расеец сышоў у лес і пабудаваў там прытулак, у якім спадзяваўся пераседзець «канец свету».

38-гадовага пустэльніка з Кастрамы знайшлі, дзякуючы пільнаму хлопцу, які паведаміў у паліцыю пра незаконна ссечаныя дрэвы. На месца здарэння адправілася следча-аператыўная група, якая і заўважыла дзве зямлянкі, пабудаваныя з бярвення. Пазней паліцыянтам удалося адшукаць іх будаўніка, паведамляе meduza.io.

ФОТА: УМВД Кастрамской вобласці

Выявілася, што жыхар Кастрамы наслухаўся гісторый аб надыходзячым апакаліпсісе і наважыў пабудаваць сабе прытулак у лесе. Зямлянку ён падрыхтаваў грунтоўна: у ёй была печка, запас паліва, інструменты, акумулятары і сонечныя батарэі.

ФОТА: УМВД Кастрамской вобласці

Каб закупіць абсталяванне, ён узяў некалькі крэдытаў, мяркуючы, што ў лесе яго калектары не знойдуць. Праўда, не ўсё ў экстрэмала атрымалася гладка: першая зямлянка прасела пад цяжарам пяску, а другую затапілі адталыя вады, праз што яму давялося хавацца ад калектараў у родных і знаёмых. Там яго і знайшлі паліцыянты. Цяпер яго чакае абвінавачанне паводле артыкула 260 КК РФ «Незаконная высечка лясных насаджэнняў».

ФОТА: УМВД Кастрамской вобласці

Як удакладняе ГТРК «Кастрама», мужчына набраў крэдытаў на 80 тысяч рублёў. Пражыць у зямлянцы яму ўдалося два тыдні. Вось як ён распавядае пра побыт у лясным жытле: «Праблем з туалетам я не бачыў, бо гэта лес. З ежай, я калі жыў 10 дзён, спрабаваў харчавацца карой іглічных дрэў. У мяне было ўсяго 2 ці 3 кумпячкі на гэтыя дні, але я іх у першыя дні з’еў. Таму варыў адвар... галінкі парэзаныя дрэў. Ну, ва ўсякім разе, ад голаду не памрэш, я так думаю». Цяпер жыхар Кастрамы мае намер пабудаваць плыт, каб падрыхтавацца да сусветнага патопу.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках