25 красавiка 2024, Чацвер, 8:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Незалежны прафзвяз дапамог прадавачцы пазбегнуць выплаты «нястачы» сумай 20 мільёнаў рублёў

3
Незалежны прафзвяз дапамог прадавачцы пазбегнуць выплаты «нястачы» сумай 20 мільёнаў рублёў
Аляксандра Грамыка

Аляксандра Грамыка, з якой райпо патрабавала выплаты 20 мільёнаў, змагла звольніцца пасля таго, як на яе абарону ўстаў незалежны прафзвяз.

У райпо Гомельскага раёна адмаўляліся звальняць паводле пагаднення бакоў прадавачку крамы Аляксандру Грамыку, патрабуючы выплаціць 20 мільёнаў рублёў нястачы. Яна звярнулася па дапамогу ў прафзвяз РЭП. Як толькі пра гэта стала вядома, работніцу пагадзіліся адпусціць, піша praca-by.info.

Прававы інспектар прафзвязу РЭП Гомельскай вобласці Леанід Судаленка распавёў, што прадавачку звольнілі паводле пагаднення бакоў, зрабілі канчатковы разлік і выдалі працоўную кніжку. Але праз некаторы час адміністратару сайта «Гомельская вясна», дзе ўпершыню была размешчаная інфармацыя аб складанай сітуацыі, у якую патрапіла Аляксандра Грамыка, прыйшоў ліст ад праўлення райпо Гомельскага раёна з патрабаваннем зняпраўджвання выкладзеных звестак.

«На іх думку, артыкул быў выкладзены тэндэнцыйна. Наймальнік сцвярджае, што ў іх усё добра, і што Грамыка, прапрацаваўшая ў райпо ўсяго 2,5 месяца, не можа даваць негатыўную ацэнку прадпрыемству, якое займаецца забеспячэннем сельскага насельніцтва сацыяльна значнымі таварамі», - распавёў Леанід Судаленка.

«Прынамсі, яны не згодныя з тым, што прадавачка не вінаватая ў нястачы, паказваюць, што ніякіх заяваў пра пагрозу псуты прадуктаў да іх не паступала. Прадавачку бяздовадна абвінавачваюць у тым, што яна ўтойвала грошы. У лісце таксама ўтрымліваецца выпад на мой адрас. Там адзначаецца, што атрымліваючы кансультацыі ад прававых інспектараў, матэрыяльна-адказныя асобы забудуць пра адказнасць і наймальнік ніколі не пазбавіцца ад такой заганы як нястача», - дадаў Судаленка.

Прафсаюзны юрыст падкрэсліў, што кіраванне райпо Гомельскага раёна патрабуе зняпраўджвання на сайце «Гомельская вясна», у адваротным выпадку пакідае за сабой права звярнуцца ў суд для абароны гонару і дзелавой рэпутацыі юрыдычнай асобы.

«Але, наколькі мне вядома, сайт «Гомельская вясна» зарэгістраваны за межамі рэспублікі Беларусь, па-за зонай «by». Адпаведна падаць у суд яны не змогуць. Але справа нават не ў гэтым. Я хачу падкрэсліць, што я ад сваёй пазіцыі не адмаўляюся, я сапраўды раіў прадавачцы не плаціць нястачу, у якой яе абвінавачвалі. Прадавачка ўступіла ў прафзвяз РЭП, таму мела права на юрыдычную дапамогу для абароны ад бяздовадных абвінавачванняў», - растлумачыў прафсаюзны юрыст.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках