23 красавiка 2024, aўторак, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Галерэю «Ў» прызналі найлепшай на фестывалі ў Вільні

У Вільні адбыўся кірмаш сучаснага мастацтва «ArtVilnius'16».

У кірмашы ўзялі ўдзел прадстаўнікі 12 краін. Беларускую галерэю «Ў» на кірмашы адзначылі вышэйшай узнагародай у намінацыі «Найлепшая замежная Галерэя», паведамляе «Белсат».

Гэты кірмаш - жывыя стасункі паміж галерыстам, наведвальнікам і калекцыянерам. Галерэя «Ў» бярэ ўдзел у кірмашы з моманту яго заснавання (2009 год), вышэйшую ўзнагароду атрымлівае ўжо не ўпершыню.

На гэты раз фокусам экспазіцыі беларускай галерэі стала постсавецкая архітэктура, якая распавядае пра супольнае савецкае мінулае Беларусі, Літвы і Польшчы, кажа Ганна Чыстасердава, арт-дырэктарка пляцоўкі.

У праекце ўзялі ўдзел аўтары Сяргей Кірушчанка, Ігар Саўчанка, Аляксей Лунёў, Сяргей Шабохін, Уладзімір Грамовіч і артыстычны гурт «Family Project».

«Мне падабаецца, што беларусы на «ArtVilnius» сталыя госці, як яны ўжо самі сказалі, як гаспадары адчуваюць сябе тут, бо рэпрэзентуюць Беларусь з пачатку гэтага праекта», кажа Шарунас Біруціс, міністр культуры Літвы.

Высока ацэньвае «Ў» і арт-крытык і куратар сучаснага мастацтва з Украіны Канстанцін Дарашэнка.

Іншыя ўдзельнікі з Беларусі - галерэя «ДК» з экспазіцыяй жывапісных палотнаў беларускага мастака Рыгора Іванова. Асноўная ідэя карцін - гэта перадача свету, які аздабляецца як алмаз, нясе нешта яскравае і пазітыўнае ў гэты свет, кажа Кацярына Давыдава, дырэктарка «ДК».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках